Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кара́ Засохлы верхні слой гразі (Слаўг.).

кардо́н

1. Дзяржаўная граніца (БРС).

2. Месца, дзе знаходзіўся лясніцкі пункт (Слаўг.).

ур. Кардон каля в. Яскавічы Сал.

карма́

1. Затока, завадзь у форме рукава (Маг. Лемц. Айк.).

2. Выступ сушы ў выглядзе паўвострава, які ўразаецца ў балота (Мсцісл.).

ур. Кормы (поле) каля в. Церахоўка Слаўг., ур. Карма (паўвостраў сушы на балоце Амшара) каля в. Кудрычы Мсцісл., в. Карма Кузн., г. п. Карма Гом. воб., в. Карма Тур.

карнаву́гал Круглая ўпадзіна сярод поля, якая арэцца пазней, бо ў ёй доўга вясной стаіць вада (Слаўг.).

ур. Карнавугал (луг) каля в. Кулікоўка Слаўг.

каро́ўнішча Месца, дзе стаяў кароўнік (Слаўг.).

картаплі́шча Поле, дзе расла бульба (Хойн.). Тое ж картафле́нё (Ваўк. Сцяшк.), картофлішча (у асобных брэсцкіх гаворках), картоплішча (Стол.), картафля́ніска; картафле́не (на захад ад Баранавіч), кардапля́нік (Ст.-дар.), картапля́нішча (Жытк., Пух., Рэч., Сал., Сміл. Шат., Ст.-дар.), картаплявішча (Тур.), картоплішча (Маз.), картафля́нішча (Лаг.).

карчава́ха Месца, дзе выкарчаваны лес, кусты пад сенажаць ці поле (Слаўг.). Тое ж карчава́нне, церабле́нне, карчоба (Слаўг.).

ур. Карчава́ха (лог) каля в. Церахоўка Слаўг., ур. Карчава́хі (заліўны луг) каля в. Рудня Слаўг., ур. Карчава́ха (поле) каля в. Ржаўка Слаўг.

карчо́мнае Месца, дзе стаяла карчма (Ст.-дар.).

ур. Карчомнае (поле) каля в. Пасека Ст-дар.

карчо́ўе Месца, дзе багата пнёў і карэнняў (Слаўг.). Тое ж карчэўе, карчы́жкі, карчанкі́, карчаўё (Слаўг.).

кары́ціна Пакацістая ўпадзіна паміж двума ўзгоркамі (Дзярж., Стаўбц.). Тое ж кары́цвіна (Смал.).

ур. Карыцвіна (нізіна) каля в. Усяжкі Смал., в. Карыціна (Брэсц. Лемц. Айк.).