Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

віша́р

1. Топкае балота, дзе траву косяць толькі па лёдзе або яна там зазімоўвае (Пар., Слаўг., Стол. Араш. 90). Тое ж ві́шар (Ст.-дар.), віш (Глуск. Янк. I, Сал., Стол.), віша́ (Чырв.-слаб.), вішэр (Драг.).

2. Трава ў выглядзе мурагу, якая не трэцца (Рэч.).

3. Месца на беразе, у затоцы, дзе ляжыць сухая балотная трава, рознае смецце пасля разводдзя (Драг.).

4. Благое балотнае сена (Драг., Пух. Шат., Сядл. Бес. 302).

в. Вішар Калінк., ур. За Вішаром (поле) каля в. Чарнякоўка Слаўг., Віш — частка в. Зімніца Слаўг.

ві́шка Тое, што і вітка 1, 2 (Слаўг.).

в. Вішкавічы Чашн.

вішня́к Густы зараснік вішняў; вішнёвы сад (БРС). Тое ж вішанне (Пол., Слаўг., Смален. Дабр.), ві́шаннік, вішнюга́, вішняччо, ві́шнік (Слаўг.), вішэннік (Слаўг., Уздз.).