Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

калю́га

1. Вялікая дажджавая лужына на дарозе ці на полі, лузе (БРС). Тое ж калю́жына (БРС), калю́гвіна, калю́гавіна, калю́гжына (Слаўг.), калю́гавіна (Маладз.).

2. Каляіна на дарозе (Маладз., Слаўг.).

3. Гразь, слата, бездарожжа (Палессе Талст.).

4. Глыба зямлі на раллі (Нясв.).

ур. Калюга (мокрая сенажаць) каля в. Пасека Ст.-дар.

калю́жа Мокрае месца, лужына, балоціна (Жытк.).

каляі́на Прарэзанае коламі паглыбленне на дарозе (БРС). Тое ж каля́ві́на (Нас.), калягі́на (Сміл. Шат.), каляві́на (Лаг., Смал.), каляя́ (Стол.), калаві́на, каловіна, каляю́га (Пух., Слаўг.).

каляло́жжа Поле каля логу, ускраіна логу (Слаўг.).

каляме́жжа Месца, паласа каля мяжы, паабапал мяжы (Слаўг.). Тое ж паўзме́жжа, паўзме́жышча (Слаўг.).

каляўзва́лле Сенажаць каля падэшвы гары (Слаўг.).

каляю́жына Глыбокая каляіна сярод шырокай лужыны (Пух. Шат., Слаўг.).