Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

су́ха Суша, сухое месца (Жытк., Стол.).

сухадо́л

1. Сенажаць на нізкім, але сухім месцы (БРС). Тое ж сухадоліна (Віц. Нік. 1895, Нас.).

2. Роў з крутымі берагамі, які ўтварыўся ад веснавых вод (Слаўг., Шчуч.).

сухадо́нь Высокае месца (Докш. ДАБМ, п. 230).

сухапу́цце

1. Дарога па сушы (БРС).

2. Суша, паверхня зямлі (БРС).

сухасто́й Участак лесу, у якім багата засохлых на корані дрэў; плошча сухіх дрэў у лесе; павал (БРС). Тое ж сухале́ссе (Зах. Бел. Др.-Падб.), сухапастой (Сміл. Шат.), суш (Нас.), сушнік (Слаўг., Сміл. Шат.), сушня́к, сушняўні́к, сухастоўнік, сушняві́к (Слаўг.).

сухлі́ца Сенажаць, парослая сіўцом Nardus stricta L. (Лёзн.).

сухме́нь Сухое месца (Нас., Слаўг.); сухое месца сярод балота (Цэнтр. Палессе Талст.). Тое ж сухмі́нь, сухата́, сухоцце (Слаўг.).

су́ша Зямля, грудок (Бяр.). Тое ж сушына́ (Стол.).

ур. Сушова (луг) каля в. Заспа Рэч.

су́шкі Мелкая частка возера, якая высыхае летам (Уш.).

ур. Су́шкі (частка Чарсвяцкага возера) Уш.

су́шня Будынак, у якім сушаць і труць лён (Лях., Ст.-дар.). Тое ж сушы́лаўка (Гродз.), сушы́лка (Слаўг.).