Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пуці́шча Балоцістае месца на злучэнні ракі Пцічы і яе прытока Арэсы (Серб. 1915).

пуць

1. Чыгунка (БРС). Тое ж пуця́ (Гродз., Слаўг.).

2. Вельмі далёкая дарога, на вялікую адлегласць (Арш., Лаг., Слаўг.).

пуцяві́на След дарогі, мала ўезджаная дарога (Зах. Бел. Др-Падб., Слаўг.).

пуцяві́шча Вуглавое злучэнне дзвюх дарог; скрыжаванне; пераважна лясны шлях (Віц. Нік. 1895, Смален. Дабр.). Параўн.: На Пуцявішчы у Панаса, Ён там ля лазні блізка жыў (Тарас на Парнасе, 1953, 67).

пучо́к Невялікае шляхецкае памесце (Віц. Шэйн, 3).

пу́шча

1. Вялікі, густы, непраходны, векавы лес (БРС); пераважна ліпавы (Тал. Мядзв.); густы зараснік у лесе (Жытк.).

2. Непраходныя балоты (Палессе Талст.).

3. Бязлюдныя, глухія, лясныя месцы (Нас. АУ, Слаўг.).

Белавежская пушча Брэсц., ур. Пушча (поле) каля в. Кліны Бял.

пушчу́га

1. Вялікая пушча; векавы лес (Слаўг.).

2. Неўрадлівае поле, пустка (Слаўг.).