Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́дзірак

1. Выкарчаваны лес (Ваўк. Сцяшк.).

2. Цалінны ўчастак, які ўпершыню прыараны да поля (Стол.).

вы́дма Пясчаны ўзгорак (БРС). Тое ж вы́дзьма (Копыль).

вы́дранка Поле сярод лесу на месцы аблогі (Слаўг.). Тое ж вы́дзеркі (Нясв.).

ур. Выдранка (поле) каля в. Кульшычы Слаўг.

вы́дымка Дрыгва, зыбкае месца (Кобр. ДАБМ).

вы́емка Паглыбленне на дарозе, кар'ер, невялікае паглыбленне на полі, нізкае месца, нізіна (БРС). Тое ж вы́ем, вы́емак (Слаўг.), вы́ямка (Ст.-дар.).

ур. Выемкі (1888) каля в. Азёры Чэр. (ЦДГА БССР, ф. 2214, воп. 1, адз. зах. 24, л. 396).

вы́жар

1. Незарослая, глыбокая, ніколі не замярзаючая, ілістая яма на балоце або ў лесе (Палессе Талст., Слуцк. Сержп. 1926, 155).

2. Месца, дзе калісьці выгарала балота, трава, лес; яма з вадой на месцы выгаралага торфу (Палессе Талст.). Тое ж выжара (БРС), выжа́ры (Ваўк. Сцяшк.).

3. Багністае балота (Лельч. ДАБМ, 993).

4. Малая яма, запоўненая вадой (Палессе Талст.).

вы́жарына Гразкае месца на балоце, на сенажаці (Сміл. Шат.).

вы́зварат Прамежак паміж плотам і полем, парослы ядомай травой (Глуск. Янк. I). Тое ж вы́звараціна (Глуск. Янк. I), запра́сілле, паўзполле, на́паўзна́загаро́ддзе (Слаўг.).

выкрута́сы Выгін ракі (Сміл. Шат.).

вы́лва Вадзяны грэбень, падняты ветрам; хваля (Веліжскі пав.). Тое ж вы́лна (Маладз.).