БЮФО́Н
(Buffon) Жорж Луі Леклерк дэ (7.9.1707, г. Манбар, Францыя — 16.4.1788),
французскі прыродазнавец. Чл. Парыжскай АН (1733), замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1776). Дырэктар Бат. сада ў Парыжы (з 1739). У навук. працах «Натуральная гісторыя» і «Тэорыя Зямлі» выказаў меркаванні аб развіцці зямнога шара і яго паверхні, аб адзінстве будовы арган. свету. Адстойваў ідэю аб зменлівасці відаў пад уплывам умоў асяроддзя.
т. 3, с. 390