ТРУСЕ́ВІЧ Барыс Іпалітавіч (5.8.1892, г. Віцебск — 14.11.1961),
бел. вучоны ў галіне ўнутр. медыцыны. Акад.АН Беларусі (1956, чл.-кар. 1953), д-рмед.н. (1943), праф. (1934). Засл. дз. н. Беларусі (1946). Скончыў Кіеўскі ун-т (1916), дзе працаваў у 1918—20. З 1928 у БДУ, з 1930 у Мінскім мед. ін-це (з 1943 заг. кафедры), адначасова заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Ў 1952—54 гал. тэрапеўт Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па пытаннях паталогіі сардэчна-сасудзістай сістэмы, лёгкіх, стрававальна-кішачнага тракту і інш. Распрацаваў методыку пальпацыі нырак.
Тв.:
Материалы к проблеме острой сосудистой недостаточности. Мн., 1950;
Примерный план обследования больного в терапевтической клинике. 4 изд. Мн., 1961.
Літ.:
Балышева М.Н. Б.И.Трусевич: (К 100-летию со дня рождения) // Здравоохранение Беларуси. 1992. № 9.
ТРУСЕ́ВІЧ Станіслаў Станіслававіч (псеўд.Залеўскі Казімір; 1870, в. Вераскава Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 25.8.1918),
дзеяч рэв. руху на Беларусі, у Польшчы і Літве, публіцыст. Вучыўся ў Варшаўскім вет. ін-це (у 1889 выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях). У 1891—92 вёў прапаганду сярод настаўнікаў і сялян Навагрудскага, Лідскага, Слуцкага пав. Сасланы пад нагляд паліцыі ў Мінск, дзе ў 1894 пад яго кіраўніцтвам створана Мінская с.-д.арг-цыя. Адзін з заснавальнікаў Рабочага саюза Літвы, Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы, у 1900—01 чл. яе Гал. праўлення. За рэв. дзейнасць неаднойчы арыштаваны і сасланы. З 1906 у эміграцыі. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 вярнуўся ў Расію. У 1917—18 заг. аддзела газ. «Известия ВЦИК», рэдактар час. «Вестник жизни». Друкаваўся ў «Правде». У зб. «Грамадскі рух у Расіі ў пачатку XX ст.» (кн. 7, т. 4, ч. 2, 1911) змясціў арт. «Нацыянальны рух», у якім прыводзіў звесткі па гісторыі бел. культуры, мовы і л-ры, вітаў творчасць Ф.Багушэвіча, Я.Коласа, Я.Купалы. Аўтар брашуры «Мастацтва і пралетарыят» (1918), артыкулаў, у якіх з марксісцкіх пазіцый асвятляў ролю інтэлігенцыі ў развіцці пралет. руху. Пісаў пра творчасць паэта Э.Верхарна, скульптара К.Э.Менье, жывапісца Рафаэля і інш.
горад на Украіне, у Львоўскай вобл., у перадгор’ях Карпат. Вядомы з 1462, горад з 1948. Каля 40 тыс.ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. З-д па разліве мінер. вады. Прадпрыемствы харч. прам-сці. Бальнеалагічны курорт. Засн. ў 1827 (першая бальнеалячэбніца). Клімат умерана кантынентальны. Асн. прыродны лек. фактар — мінер. крыніцы з хларыдна-сульфатнанатрыевымі водамі на піццё, ванны, інгаляцыі. Найб. вядомая вада «Нафтуся» (гідракарбанатна-кальцыева-магніевая слабамінералізаваная з высокім утрыманнем арган. рэчываў). Лечаць хваробы нырак, страўніка, печані і жоўцевых шляхоў, парушэнні абмену рэчываў. Санаторыі, пансіянаты, курортная паліклініка.
род млекакормячых атр. зайцападобных. Адзіны від — дзікі Т. (O. cuniculus). Пашыраны першапачаткова ў Цэнтр. і Паўд. Еўропе, Паўн.-Зах. Афрыцы; завезены ў шэраг краін Еўропы, пазней ў Аўстралію, Новую Зеландыю, Паўд. Амерыку. Сустракаюцца на ПдЗ Украіны і ў Малдове. Жывуць у норах на адкрытых месцах з кустовай расліннасцю, утвараюць калоніі. Кормяцца травяністай расліннасцю. Ад Т. паходзяць пароды труса свойскага.
Даўж. да 44 см, маса каля 2 кг. Асн. афарбоўка карычнева-шэрая. Нараджаюць 4—9 дзіцянят 3—7 разоў за год. Аб’ект палявання.
млекакормячае атр. зайцападобных. Паходзіць ад труса дзікага еўрапейскага. Вядома каля 60 парод, якія падзяляюцца на мяса-шкуркавыя (белы волат, венскі блакітны трус, матылёк, савецкая шыншыла, савецкі мардэр, серабрысты трус, чорна-буры трус, шэры волат і інш.), мясныя (новазеландскі белы, каліфарнійскі, блакітны беверэн, дацкі фламандскі волат) і пуховыя (пароды ангорская, белая пуховая). Вылучаюць пароды буйныя (больш за 4,5 кг), сярэднія (3—4,5 кг) і дробныя (менш за 3 кг).
Даўж. да 70 см. Афарбоўка шэрсці белая, блакітная, шэрая, карычневая, серабрыстая, чорная. Жывуць да 10 гадоў, гасп. выкарыстанне 1—1,5 года. Нараджаюць па 8 і больш дзіцянят 3—6 разоў за год.
ТРУ́ТНЕЎ Іван Пятровіч (1827, г. Чакалін Тульскай вобл., Расія — 18.2.1912),
рускі і бел. жывапісец, графік, педагог. Вучыўся ў Строганаўскім вучылішчы ў Маскве, Пецярбургскай АМ (1850—58; з 1868 акадэмік). У 1866—1912 арганізатар і загадчык Віленскай школы малявання. Шмат зрабіў для развіцця маст. адукацыі на Беларусі. Працаваў у жанрах гіст. і быт., партрэта, пейзажа. Многія яго работы прысвечаны побыту бел. і літ. сялян. Творы вызначаюцца рэалістычнасцю, крытычным падыходам да адлюстравання рэчаіснасці. Выканаў замалёўкі шэрагу будынкаў Полацка, Віцебска, Мсціслава і інш., Ільінскай царквы ў Віцебску (змешчана ў кн. П.Бацюшкава «Беларусь і Літва», 1890). Сярод жывапісных твораў: «Блаславенне сына ў апалчэнне» (1855), «Хрэсны ход на вадохрышча ў вёсцы» (1857, вял. залаты медаль), «Народная школа», «Партрэтная ў Антверпене» (1868), «Літоўская пагранічная карчма» (1889), «Віленскія пакутнікі Антоній і Іаан» (1880-я г.), «Сляпы кабзар», «На раку з бялізнай», «Рэвалюцыя 1905 года ў Вільні» і інш. Аўтар шэрагу партрэтаў (аўтапартрэт, партрэт М.Марцюшавай, 1901), абразоў, пейзажаў («Ручай», пач. 20 ст.), а таксама акварэлей, у якіх увасобіў гіст. помнікі і памятныя мясціны на Беларусі.
Літ.:
Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974;
Кацер М.С. Изобразительное искусство Белоруссии до октябрьского периода: Очерки. Мн., 1969.
ТРУТО́ЎСКІ Канстанцін Аляксандравіч (9 2.1826, г. Курск, Расія — 29.3.1893),
украінскі і рускі мастак. У 1845—49 вольнаслухач Пецярбургскай АМ, з 1860 яе акадэмік. Аўтар жанравых карцін, прасякнутых любоўю да народа: «Карагод у Курскай губерні» (1860), «Калядкі на Украіне» (1864), «Збор нядоімак на сяле» (1886), «Бяленне палатна» (1874). Выканаў ілюстрацыі да паэм Т.Шаўчэнкі «Гайдамакі» (1886), «Нявольнік» (1887), баек І.Крылова (1864) і інш.
парадак сумчатых грыбоў з групы парадкаў дыскаміцэтаў. Уключае 2—3 сям. (труфелевыя, тэрфезіевыя, элафаміцэтавыя), больш за 100 відаў. Пашыраны пераважна ў зонах цёплага ўмеранага клімату Еўразіі і Амерыкі. Сапратрофы, Мікарызаўтваральнікі. Растуць у глебе пераважна ў дубровах, радзей у мяшаных лясах. Некат. ядомыя. На Беларусі трапляюцца 4 віды з родаў труфель, гіднотрыя, стэфензія.
род дыскаміцэтаў сям. труфелевых. Каля 100 відаў. Пашыраны ва ўмераных зонах абодвух паўшар’яў. Утвараюць мікарызу з арэшнікам, букам, дубам, грабам. На Беларусі 1 від — Т. белаваты (T. borchü). Трапляецца ў мяшаных і лісцевых лясах у багатай перагноем глебе, пладаносіць са жн. па лістапад.
Пладовыя целы падземныя. памерам ад ляснога арэха да буйнога клубня бульбы (Maca да 1 кг), акруглыя, з гузаватай паверхняй, мясістыя ці храсткаватыя, пакрытыя звонку абалонкай (перыдыем). Міцэлій пры выспяванні пладовых цел знікае. Тканка грыба на разрэзе мае мармуровы малюнак. з цёмных і светлых (на якіх размешчаны сумкі з 1—8 аскаспорамі) пражылак. Некат. Т. ядомыя: белаваты, зімовы (T. brumale). летні (T. aestivuni) і інш.Найб. каштоўны Т. чорны (T. melanosporum) культывуюць у Францыі. З-за пладовых цел да Т. таксама адносяць грыбы інш. родаў [напр., стэфензія. гіднотрыя Цюляна (Hydnotria tulasnei), або Т. чырвона-буры].