ТРУСКАВЕ́Ц,
горад на Украіне, у Львоўскай вобл., у перадгор’ях Карпат. Вядомы з 1462, горад з 1948. Каля 40 тыс. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. З-д па разліве мінер. вады. Прадпрыемствы харч. прам-сці. Бальнеалагічны курорт. Засн. ў 1827 (першая бальнеалячэбніца). Клімат умерана кантынентальны. Асн. прыродны лек. фактар — мінер. крыніцы з хларыдна-сульфатнанатрыевымі водамі на піццё, ванны, інгаляцыі. Найб. вядомая вада «Нафтуся» (гідракарбанатна-кальцыева-магніевая слабамінералізаваная з высокім утрыманнем арган. рэчываў). Лечаць хваробы нырак, страўніка, печані і жоўцевых шляхоў, парушэнні абмену рэчываў. Санаторыі, пансіянаты, курортная паліклініка.
т. 15, с. 539
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)