ТРУСЫ́ (Oryctolagus),
род млекакормячых атр. зайцападобных. Адзіны від — дзікі Т. (O. cuniculus). Пашыраны першапачаткова ў Цэнтр. і Паўд. Еўропе, Паўн.-Зах. Афрыцы; завезены ў шэраг краін Еўропы, пазней ў Аўстралію, Новую Зеландыю, Паўд. Амерыку. Сустракаюцца на ПдЗ Украіны і ў Малдове. Жывуць у норах на адкрытых месцах з кустовай расліннасцю, утвараюць калоніі. Кормяцца травяністай расліннасцю. Ад Т. паходзяць пароды труса свойскага.
Даўж. да 44 см, маса каля 2 кг. Асн. афарбоўка карычнева-шэрая. Нараджаюць 4—9 дзіцянят 3—7 разоў за год. Аб’ект палявання.
т. 15, с. 539
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)