горны масіў і аднайм. вяршыня ў Юлійскіх Альпах, у Славеніі (2863 м). Складзены з вапнякоў. Ледавіковыя і карставыя формы рэльефу. Горныя лясы, лугі, азёры, вадаспады. Нац. парк Трыглаў.
ТРЫГЛІ́Ф (грэч. triglóphōs ад tri- у складаных словах — тры + glyphō рэжу) у архітэктуры, прамавугольная, крыху выцягнутая па вертыкалі пліта з некалькімі жалабкамі. Звычайна Т. размяшчаюцца па восях калон і інтэркалумніяў, на канцах фрыза па вуглах будынка; у выніку чаргавання з метопамі ўтвараюць фрыз у дарычным ордэры. Т. ў камені ўяўляюць сабой арнаментаваныя тарцы бэлек першапачатковага драўлянага перакрыцця. Вядомы ў драўлянай архітэктуры Стараж. Грэцыі. У бел. архітэктуры Т. найб. характэрны для збудаванняў стыляў класіцызму і ампіру (Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор). У некат. будынках Т. пад уплывам мясц.нар. традыцый адрозніваўся ад класічнай першаасновы і набываў своеасаблівую трактоўку (Пінскі палац). Матывы дарычных фрызаў з Т. выкарыстаны ў архітэктуры 1950-х г. (порцікі-лоджыі паміж дамамі на пл. Перамогі ў Мінску).
бел. традыцыйная рыбалоўная прылада. Лакальныя назвы трохсценка, абарэц; у Паазер’і — рэжоўка, гант; на Палессі — баўтуха, свіроўка, гонка, дрыгавіца, крыжоўка. На Беларусі вядома здаўна. Звесткі пра яе змяшчаюць пісьмовыя крыніцы з 16 ст. (напр., «Устава на валокі» 1557). Складаецца з 3 сеткавых палотнішчаў: аднаго густога паміж двума рэдкімі, з вялікімі вочкамі (рэдзі). Рыба, натрапіўшы на сеткавую сцяну, праходзіць праз вочка 1-й рэдзі, «набірае» на сябе густое сеткавае палатно і, прайшоўшы праз вочка 2-й рэдзі, утварае мяшок-пастку. Рыбачылі Т. пераважна ў загон (з адной ці дзвюх лодак), рыбу ў сетку заганялі баўтом. Часам Т. выкарыстоўвалі як стаўную — перагароджвалі рэчкі і пратокі. Была пашырана да пач. 20 ст. Ў наш час лоўля рыбы Т. дазволена толькі ў прамысл. рыбалоўстве.
расійскі кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1976). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1963). Творчасць вызначаецца публіцыстычнай накіраванасцю, увагай да розных аспектаў грамадскіх працэсаў. Зняў маст. фільмы: «Спякотны ліпень» (1965), «На вайне як на вайне» (1969), «Старыя сцены» (1974), «Давер» (з Э.Лайне, 1977), «Адваротная сувязь» (1978), «Сыходзячы — сыходзь» (1980), «Тройчы пра каханне» (1981), «Прахіндзіяда, або Бег на месцы» (1985), «Хмель» (1991) і інш.
род малюскаў сям. трыдакнід кл. двухстворкавых. 5 відаў. Пашыраны ў цёплых морах Інд. і Ціхага акіянаў. Жывуць на мелкаводдзях сярод каралавых рыфаў. Найб. вядомая Т. гіганцкая (T. gigas).
Даўж. Т. гіганцкай да 1,4 м, маса з ракавінай да 250 кг, маса цела каля 30 кг. Ракавіна з радыяльнымі хвалістымі рэбрамі і лопасцямі. без перламутравага слоя. Гал. корм — сімбіятычныя аднаклетачныя водарасці зоаксантэлы, якія жывуць у мантыі. Фільтратары Гермафрадыты. Аб’екты промыслу, мяса выкарыстоўваецца ў ежу, ракавіна — як будаўнічы матэрыял. на ўпрыгожанні, побытавыя вырабы.
машына для ачысткі насення асн. культуры ад дамешкаў і сартавання па даўжыні ачышчанага насення. Бывае часткай (рабочым органам) зернеачышчальных машын. Найб. пашыраны цыліндрычныя і дыскавыя Т.
Рабочы орган цыліндрычных Т. — ячэйкавыя цыліндры. У цыліндрах з дробнымі ячэйкамі (кукольных) адбіраюцца кароткія зярняты і дамешкі, у цыліндрах з ячэйкамі большага дыяметра (аўсюжных) — доўгія зярняты і дамешкі. Пры вярчэнні цыліндра адбываецца раздзяленне насення па фракцыях і ачыстка яго ад дамешкаў. Дыскавыя Т. найб. выкарыстоўваюцца на млынах і ў хлебапякарных пунктах. Ёсць спецыялізаваныя Т. — для кукурузы, лёну і інш.
В.М.Кандрацьеў.
Трыер: а — трыерны блок (1 — трыерны цыліндр, 2, 3 — размеркавальнікі пярэдні і задні); б — схема работы (1 — жолаб, 2 — цыліндр з ячэістай паверхняй, 3 — шнэк).
горад на ПнУ Італіі. Адм. ц. вобласці Фрыулі-Венецыя-Джулія і прав. Трыест. Каля 300 тыс.ж. (2001). Порт на беразе Трыесцкага зал. Адрыятычнага мора. Паромная сувязь з Дурэсам (Албанія). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Пачатковы пункт нафтаправода Т. — Інгальштат (Германія). Прам-сць: суднабуд., вытв-сць суднавых рухавікоў, нафтаперапр., хім., цэм., харчовая. Ун-т. Музеі: гіст., марскі, натуральнай гісторыі. Міжнар. цэнтр тэарэт. фізікі. Рэшткі стараж.-рым. пабудоў; касцёлы Сан-Джуста і св. Міхаіла, венецыянская крэпасць (усе 14 ст.).
У старажытнасці Т. — рым. калонія. У 5—9 ст. горад захоплівалі остготы. Візантыя. лангабарды, франкі. З сярэдзіны 10 ст. сіньёрамі Т. сталі біскупы. З 11 ст. тут існавала камуна, з 13 ст. самакіравальная. У пач. 13 ст. Т. авалодала Венецыя. у 1382 — аўстр. Габсбургі. У 1719—1891 горад меў статус свабоднага порта. У 1797 і 1805 акупіраваны. у 1809 анексіраваны Францыяй і да 1813 уваходзіў у Ілірыйскія правінцыі. Пасля 1-й сусв. вайны ў складзе Італіі. У 2-ю сусв. вайну акупіраваны ў 1943 фаш. Германіяй. Вызвалены ў 1945 югаслаўскай нац.-вызв. арміяй. Паводле мірнага дагавора з Італіяй 1947 Т. з невял. акругай вылучаны ў «Свабодную тэр. Т.» і атрымаў статус свабоднага порта. Паводле італа-югасл. пагаднення 1954 Т. і прылеглыя да яго на З тэрыторыі адышлі Італіі, тэрыторыя на У ад Т. — Югаславіі (цяпер тэр. Славеніі).
ТРЫЁД [ад грэч. tri- — у складаных словах — тры + (электр)од],
трохэлектродная электравакуумная прылада. Мае тэрмаэлектронны катод (прамога ці ўскоснага напальвання), кіроўную сетку і анод.
Вынайдзены амер. інжынерам Л.Форэстам (1906) як прыёмна-ўзмацняльная лямпа, прапанаваны ням. вучоным А.Майснерам як генератарная лямпа (1913). Канструкцыя і значэнні параметраў Т. залежаць у асн. ад іх прызначэння. Бывае здвоены (2 Т. ў адным балоне), а таксама спалучаны з інш. сістэмамі (гл.Лямпа электронная). Выкарыстоўваецца ў радыётэхн. апаратуры для генерыравання эл. ваганняў, узмацнення напружання і магутнасці. а таксама для дэтэктыравання.