ТРЫЕ́СТ (Trieste),
горад на ПнУ Італіі. Адм. ц. вобласці Фрыулі-Венецыя-Джулія і прав. Трыест. Каля 300 тыс. ж. (2001). Порт на беразе Трыесцкага зал. Адрыятычнага мора. Паромная сувязь з Дурэсам (Албанія). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Пачатковы пункт нафтаправода Т. — Інгальштат (Германія). Прам-сць: суднабуд., вытв-сць суднавых рухавікоў, нафтаперапр., хім., цэм., харчовая. Ун-т. Музеі: гіст., марскі, натуральнай гісторыі. Міжнар. цэнтр тэарэт. фізікі. Рэшткі стараж.-рым. пабудоў; касцёлы Сан-Джуста і св. Міхаіла, венецыянская крэпасць (усе 14 ст.).
У старажытнасці Т. — рым. калонія. У 5—9 ст. горад захоплівалі остготы. Візантыя. лангабарды, франкі. З сярэдзіны 10 ст. сіньёрамі Т. сталі біскупы. З 11 ст. тут існавала камуна, з 13 ст. самакіравальная. У пач. 13 ст. Т. авалодала Венецыя. у 1382 — аўстр. Габсбургі. У 1719—1891 горад меў статус свабоднага порта. У 1797 і 1805 акупіраваны. у 1809 анексіраваны Францыяй і да 1813 уваходзіў у Ілірыйскія правінцыі. Пасля 1-й сусв. вайны ў складзе Італіі. У 2-ю сусв. вайну акупіраваны ў 1943 фаш. Германіяй. Вызвалены ў 1945 югаслаўскай нац.-вызв. арміяй. Паводле мірнага дагавора з Італіяй 1947 Т. з невял. акругай вылучаны ў «Свабодную тэр. Т.» і атрымаў статус свабоднага порта. Паводле італа-югасл. пагаднення 1954 Т. і прылеглыя да яго на З тэрыторыі адышлі Італіі, тэрыторыя на У ад Т. — Югаславіі (цяпер тэр. Славеніі).
т. 15, с. 546
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)