ТРЫДА́КНЫ (Tridacna),

род малюскаў сям. трыдакнід кл. двухстворкавых. 5 відаў. Пашыраны ў цёплых морах Інд. і Ціхага акіянаў. Жывуць на мелкаводдзях сярод каралавых рыфаў. Найб. вядомая Т. гіганцкая (T. gigas).

Даўж. Т. гіганцкай да 1,4 м, маса з ракавінай да 250 кг, маса цела каля 30 кг. Ракавіна з радыяльнымі хвалістымі рэбрамі і лопасцямі. без перламутравага слоя. Гал. корм — сімбіятычныя аднаклетачныя водарасці зоаксантэлы, якія жывуць у мантыі. Фільтратары Гермафрадыты. Аб’екты промыслу, мяса выкарыстоўваецца ў ежу, ракавіна — як будаўнічы матэрыял. на ўпрыгожанні, побытавыя вырабы.

Трыдакна гіганцкая.

т. 15, с. 546

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)