ТРЫЁД [ад грэч. tri- — у складаных словах — тры + (электр)од],

трохэлектродная электравакуумная прылада. Мае тэрмаэлектронны катод (прамога ці ўскоснага напальвання), кіроўную сетку і анод.

Вынайдзены амер. інжынерам Л.​Форэстам (1906) як прыёмна-ўзмацняльная лямпа, прапанаваны ням. вучоным А.​Майснерам як генератарная лямпа (1913). Канструкцыя і значэнні параметраў Т. залежаць у асн. ад іх прызначэння. Бывае здвоены (2 Т. ў адным балоне), а таксама спалучаны з інш. сістэмамі (гл. Лямпа электронная). Выкарыстоўваецца ў радыётэхн. апаратуры для генерыравання эл. ваганняў, узмацнення напружання і магутнасці. а таксама для дэтэктыравання.

т. 15, с. 546

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)