ТРЫГУБО́ВІЧ Віктар Іванавіч (30.11.1935—1995),
расійскі кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1976). Скончыў Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1963). Творчасць вызначаецца публіцыстычнай накіраванасцю, увагай да розных аспектаў грамадскіх працэсаў. Зняў маст. фільмы: «Спякотны ліпень» (1965), «На вайне як на вайне» (1969), «Старыя сцены» (1974), «Давер» (з Э.Лайне, 1977), «Адваротная сувязь» (1978), «Сыходзячы — сыходзь» (1980), «Тройчы пра каханне» (1981), «Прахіндзіяда, або Бег на месцы» (1985), «Хмель» (1991) і інш.
т. 15, с. 545
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)