сямейства птушак атр. вераб’іных. Больш за 60 відаў, пашыраны ў Еўразіі, Паўн.-Зах. Афрыцы, Паўн. Амерыцы. На Беларусі 4 віды: жулан; С. чарналобы, С. шэры, С. чырвонагаловы. Пералётныя птушкі. Жывуць у садах, парках, гаях, хмызняках. С. чарналобы і С. шэры занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. цела жулана да 20 см, маса каля 30 г. Галава і шыя шэрыя, спіна рыжавата-каштанавая, каля вачэй чорная папярочная палоска. Хвост доўгі, ступеньчаты. Даўж. С. шэрага каля 25 см, маса 68—75 г. Апярэнне зверху шэрае, знізу белаватае, хвост чорны з белым пер’ем па краях, крылы чорныя. Чарналобы С. меншы (маса 47—53 г), адрозніваецца ад шэрага чорным ілбом. Апярэнне мяккае, крылы кароткія, круглаватыя, хвост доўгі. Дзюба кручком. Кладка — 4—6 яец. Кормяцца насякомымі, іх лічынкамі, дробнымі паўзунамі, грызунамі, зрэдку птушкамі.
САРАМА́ГУ ((Saramago) Жазэ) (н. 16.11.1922, Азіньяга, каля г. Сантарэн, Партугалія),
партугальскі пісьменнік. Дэбютаваў зб. паэзіі «Паэмы магчымага» (1966). Вядомасць яму прынеслі раманы, прысвечаныя рэліг. або гіст. праблематыцы: «Надзея ў Алентэжу» (1980), «Напамін пра кляштар» (1982), «Год смерці Рыкарду Рэйша» (1984), «Паток камянёў» (1986), «Гісторыя аблогі Лісабона» (1989), «Евангелле паводле Ісуса Хрыста» (1991), «Горад сляпых» (1997) і інш., у якіх элементы традыц. рэалізму спалучаюцца са шматлікімі эксперыментамі ў мове і форме. Аўтар п’ес, у т. л. «Другое жыццё Францыска Асізскага» (1987). Нобелеўская прэмія 1998.
горад, сталіца Мардовіі, у Расіі, на левым беразе р. Інсар (бас.р. Волга). Засн. ў 1641 як крэпасць на паўд.-ўсх. мяжы Расійскай дзяржавы. 318 тыс.ж. (1999). Чыг. станцыя. Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (у т. л. эл.-тэхн., прыладабудаўніцтва, вытв-сць экскаватараў, аўтасамазвалаў, тэлевізараў; з-ды; мех., мед. абсталявання і прэпаратаў, кабельны і інш.), хім.-фармацэўтычная і хім., харч., лёгкая. 2 ВНУ, у т. л. Мардоўскі ун-т. 3 тэатры: драмы, муз. камедыі, лялек. Філармонія. Музеі: краязн., карцінная галерэя, скульптара С.Дз.Эрзі. Арх. помнікі: царква Іаана Багаслова (канец 17 ст.), мураваныя палаты (т. зв. Пугачоўская палатка, 17 ст.) і інш.
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Страча, за 27 км на ПдЗ ад г. Паставы. Пл. 0,68 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 3,5 м, даўж. берагавой лініі 5,6 км. Пл. вадазбору 45,6 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 2—3 м (на ПдЗ 6—8 м), параслі лесам і хмызняком. Пойма шыр. 5—10 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, месцамі сплавінныя, на У участкамі выш. да 0,7 м. Востраў пл. 0,4 га. Дно да глыб. 1 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Зарастае. Упадае ручай з воз. Лодасі, выцякае ручай у р. Страча.
надсямейства караткавусых насякомых атр.прамакрылых. У сусв. фауне больш за 10 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Адрозніваюць статкавых (саранча) і нястаткавых С. (кабылкі, тэтрыгідавыя). На Беларусі каля 50—70 відаў. Насякомыя адкрытых ландшафтаў. Большасць расліннаедныя. Шкоднікі пасеваў, пашы, сенажацей.
Даўж. ад некалькіх мм да 10 см. Цела карычневае, зеленаватае, жаўтаватае, жаўтаватае з разнастайным малюнкам. Ротавыя органы грызучыя. Вусікі не большыя за палавіну даўж. цела. Заднія ногі з патоўшчанымі сцёгнамі, скакальныя. Крылы пярэднія скурыстыя, заднія перапончатыя (у некат. яркаафарбаваныя, напр., чырв. ў агнёўкі). У многіх відаў крылы кароткія або рэдукаваныя. Брушка членістае, у самцоў з нячленістымі прыдаткамі — цэркамі, у самак з кароткім яйцакладам. У многіх відаў развіты слыхавы і гукавы апарат. Яйцы адкладваюць у глебу. Развіццё з няпоўным ператварэннем. За год 1 пакаленне. Лічынкі вылупляюцца вясной, ад дарослых насякомых адрозніваюцца памерамі і зачаткавымі крыламі. Зімуюць яйцы, лічынкі старэйшых узростаў, дарослыя насякомыя.
горад, цэнтр Сарапульскага р-на Рэспублікі Удмурція, у Расіі. Вядомы з 16 ст. 106 тыс.ж. (1999). Порт на р. Кама. Чыг. станцыя. Вядучая галіна прам-сці — машынабудаванне. З-ды; маш.-буд., электрагенератарны, «Электрабытпрыбор», радыёзавод; гарбарны камбінат, мэблевая, абутковая і швейная ф-кі. Харч. прадпрыемствы. Дрэваапрацоўка. Драм.тэатр. Музей гісторыі і культуры Сярэдняга Прыкам’я.
прамежак часу, цераз які паўтараюцца ў адной і той жа паслядоўнасці сонечныя і месяцавыя зацьменні. Быў вядомы ў Егіпце і Грэцыі ўжо за некалькі стагоддзяў да н.э. Абумоўлены перыядычным паўтарэннем узаемнага размяшчэння Сонца, Месяца і вузлоў месяцавай арбіты на нябеснай сферы. Прыблізна роўны 6585 1/3сут. На працягу аднаго С. бываюць 43 зацьменні Сонца і 28 зацьменняў Месяца (у розныя перыяды іх колькасць можа некалькі мяняцца).
САРАСА́ТЭ, Сарасатэ-і-Наваскуэс (Sarasate у Navascuéz) Пабла дэ (Пабла Марцін Мелітан; 10.3.1844, г. Памплона, Іспанія — 20.9.1908), іспанскі скрыпач, кампазітар; адзін з найбуйнейшых скрыпачоў-віртуозаў. Скончыў Парыжскую кансерваторыю (1857). З 1859 вёў гастрольную дзейнасць. У канцы 1860-х г. арганізаваў стр. квартэт у Парыжы, з якім канцэртаваў у многіх краінах, у т. л. ў Расіі (з 1869). Іграў у ансамблях з піяністамі А.Р. і М.Р. Рубінштэйнамі, скрыпачамі Г.Вяняўскім і Л.Аўэрам, віяланчэлістамі К.Давыдавым і А.Вержбіловічам. У Парыжы быў пастаянным удзельнікам т.зв. чацвяргоў у І.Тургенева. З вял. поспехам выконваў асабістыя творы, у якіх яскрава праявіўся нац. стыль. Аўтар твораў для скрыпкі з фп., у т. л. «Арагонская хота», канцэртнай фантазіі на тэмы класічных опер і інш. Каралевай Ізабелай быў узнагароджаны адной з лепшых скрыпак А.Страдывары.
у старажытнаіндыйскай ведыйскай міфалогіі (гл.Веды) гал. рака сусвету і яе багіня. Паўнаводная і магутная С. ачышчае і лечыць, нясе дары, ежу, патомства, жыццёвую сілу і бессмяротнасць. Яна — багіня свяшчэннай мовы і апякунка спевакоў. У пасляведыйскую эпоху С. — багіня красамоўства і мудрасці, жонка Брахмы, вынаходніца санскрыту, апякунка мастацтваў і навук.
горад, цэнтр Саратаўскай вобл. ў Расіі. Засн. ў 1590 як умацаваны пункт на паўд.-ўсх. межах Расіі. 874 тыс.ж. (1999). Порт на р. Волга (Валгаградскае вадасх.). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне (з-ды станкабуд., авіяц., энергет., электроннага машынабудавання, падшыпнікавы, дызельны і інш.), эл.-тэхн., нафтаперапр., хім., дрэваапр., харч., лёгкая. З-дтэхн. шкла. 10 ВНУ, у т. л.ун-т, кансерваторыя. 4 тэатры, у т. л. тэатр оперы і балета. Цырк. Планетарый. Музеі: краязн., мастацкі, М.Г.Чарнышэўскага, К.А.Федзіна, Музей-кватэра сям’і Ульянавых. Троіцкі сабор (17 ст.), грамадскія і жылыя будынкі 1-й пал. 19 ст.