САРА́ТАЎ,
горад, цэнтр Саратаўскай вобл. ў Расіі. Засн. ў 1590 як умацаваны пункт на паўд.-ўсх. межах Расіі. 874 тыс. ж. (1999). Порт на р. Волга (Валгаградскае вадасх.). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне (з-ды станкабуд., авіяц., энергет., электроннага машынабудавання, падшыпнікавы, дызельны і інш.), эл.-тэхн., нафтаперапр., хім., дрэваапр., харч., лёгкая. З-д тэхн. шкла. 10 ВНУ, у т. л. ун-т, кансерваторыя. 4 тэатры, у т. л. тэатр оперы і балета. Цырк. Планетарый. Музеі: краязн., мастацкі, М.Г.Чарнышэўскага, К.А.Федзіна, Музей-кватэра сям’і Ульянавых. Троіцкі сабор (17 ст.), грамадскія і жылыя будынкі 1-й пал. 19 ст.
т. 14, с. 177
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)