Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ТРАНШЭ́Я (ад франц. tranchée роў, канава, катлаван),

адкрытае фартыфікацыйнае збудаванне — вузкія доўгія равы з двухбаковым або аднабаковым брустверам, прызначаныя для вядзення агню, назірання і скрытнага манеўравання, а таксама для аховы асабовага складу і ўзбраення ад сродкаў паражэння праціўніка.

Глыбіня Т. да 2 м. Каб пазбегнуць страт ад агню праціўніка, Т. робяць у выглядзе ламаных (крывалінейных) або звілістых ліній. У пярэдніх і задніх стромкасцях абсталёўваюць стралк. і гранатамётныя ячэйкі, кулямётныя пляцоўкі. падбрустверныя бліндажы, нішы, асобныя ўчасткі перакрываюць. Паміж Т. адкопваюць хады злучэнняў. Т. выкарыстоўвалі з даўніх часоў. У 15—19 ст. іх наз. земляныя равы і выкарыстоўвалі пры аблогах крэпасцей, у т. л. на тэр. ВКЛ; у арміі Рас. імперыі — пры абароне Севастопаля 1854—55. Порт-Артура абароне 1904—05. Адыгрывалі значную ролю ў 1-ю, 2-ю сусв. войны і ў ваен. канфліктах 2-й пал. 20 ст.

Абсталяваны ўчастак траншэі на пазіцыі аддзялення: 1 — перакрытая шчыліна; 2 — ніша; 3 — вынесеная ячэйка з пляцоўкамі для кулямёта; 4 — запасная пляцоўка для кулямёта; 5 — вынесены акоп для процітанкавага гранатамёта; 6 — перакрытая байніца і казырок над вынесенай ячэйкай; 7 — ход зносін; 8 — сховішча.

т. 15, с. 514

ТРАНЯ́ТА (7—1264),

вялікі князь ВКЛ [1263—64], пляменнік (сын сястры) Міндоўга. Упершыню згадваецца ў лівонскай «Старэйшай рыфмаванай хроніцы» ў сувязі з падзеямі 1260—61, калі Жамойць пазбавілася часовай залежнасці ад крыжакоў і перайшла пад уладу Міндоўга. Т. быў яго намеснікам у Жамойці і адным з найбліжэйшых дарадцаў, ідэолагам сумеснай барацьбы ўсіх балцкіх народаў супраць Тэўтонскага ордэна. Адзін з арганізатараў забойства Міндоўга ў 1263, пасля чаго атрымаў велікакняжацкую ўладу. Сутыкнуўшыся з прэтэнзіямі на ўладу з боку полацкага кн. Таўцівіла, забіў яго. Неўзабаве сам быў забіты змоўшчыкамі — прыхільнікамі Міндоўга.

В.​Л.​Насевіч.

т. 15, с. 514

ТРАП (галандскае trap),

1) лесвіца на караблі. Бывае вяровачны, драўляны і металічны; пастаянны і здымны; нахільны ці вертыкальны. Адрозніваюць парадны Т. — пад’ёмны забортны для сувязі ў час стаянкі паміж суднам і прычалам або інш. суднам; штормтрап — вяровачная лесвіца, якая выкарыстоўваецца на неспакойным моры або на стаянцы для сувязі паміж суднамі. Таксама Т. наз. прыстаўная (пад’язная) лесвіца для пасадкі (высадкі) у самалёт, верталёт.

2) Спец. лесвіца рознага прызначэння (напр., гімнастычны Т.).

т. 15, с. 515

ТРАП у геалогіі,

эфузіўныя намнажэнні (лавы, туфы, туфабрэкчыі) асн. саставу, з вял. колькасцю інтрузіўных пластавых жыл (сілаў), з характэрнай прыступкавай паасобнасцю. Утвараюцца ў кантынент. умовах пры выліванні магмы з вял. глыбінь. У склад трапавых тоўшчаў уваходзяць базальты, дыябазы, дылерыты, аўгітавыя і інш. парфірыты. Пашыраны на стараж. платформах, напр., на п-ве Індастан, ва Усх. Сібіры, у Паўд. Афрыцы, Паўд. Амерыцы. З Т. звязаны радовішчы алмазаў, ісландскага шпату, цэалітаў, графіту, медна-нікелевых руд і інш.

т. 15, с. 515

«ТРАПА́К»,

бел. нар. мужчынскі імправізацыйны танец рус. паходжання. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. Мае характэрныя рысы мясц. танц. традыцый. Асн. рухі: прытупы, дробныя крокі (драбнякі), прысядкі. Выконваецца весела, зухавата на кірмашах, вячорках, бяседах і інш. Зафіксаваны ў пач. 20 ст. на Віцебшчыне. Пашыраны і на Украіне.

Л.​К.​Алексютоеіч.

т. 15, с. 515

ТРАПА́ННЕ,

ачыстка ад дамешкаў і разрыхленне валакністага матэрыялу (лён, бавоўна, шэрсць і інш.); адзін з асн. працэсаў прадзення. У даўнейшым сял. побыце Т. рабілася ўручную пры дапамозе трапла. У прадзільнай вытв-сці ажыццяўляюць на трапальных машынах.

У працэсе Т. рабочыя органы трапальнай машыны (асн. з іх — нажавыя, калковыя ці більныя барабаны і траплы) напачатку адбіваюць масу палакністага матэрыялу, каб разрыхліць яго і аддзяліць ад кастрыцы, а пасля валокны раздзяляюць на дробныя пучкі і ачышчаюць ад няўчэпістых дамешкаў. Гл. таксама Ільноапрацоўчыя машыны, Каноплеапрацоўчыя машыны.

т. 15, с. 515

ТРАПАПА́ЎЗА (ад грэч. tropos паварот, змена + паўза) пераходны слой паміж трапасферай і стратасферай. Таўшчыня ад некалькіх соцень метраў да 2—3 км.

Выш. вагаецца ў залежнасці ад геагр. шыраты (у палярных шыротах 8—10 км, над экватарам 16—18 км), пары года (зімой ніжэйшая, чым летам) і цыкланічнай дзейнасці (у цыклонах ніжэйшая, у антыцыклонах вышэйшая). У субтропіках назіраюцца разрывы Т., абумоўленыя магутнымі струменнымі плынямі, у сувязі з чым адрозніваюць Т. нізкую цёплую палярную і высокую халодную трапічную.

т. 15, с. 515

ТРАПАСФЕ́РА (ад грэч. tropos паварот, змена + сфера),

ніжні, асноўны слой атмасферы паміж паверхняй Зямлі і стратасферай на выш. 8—10 км у палярных, 10—12 км ва ўмераных і 16—18 км у трапічных шыротах. Ад стратасферы аддзелена пераходным слоем — трапапаўзай. Характарызуецца паніжэннем т-ры з вышынёй на 0,65 °C на 100 м, моцным развіццём турбулентнасці і канвекцыі. У ніжняй Т. частыя інверсіі тэмпературы. Утрымлівае каля 80% атм. паветра і асн. масу вадзяной пары, тут фарміруюцца амаль усе воблакі, туман. Атм. ціск з вышынёй памяншаецца, скорасць ветру нарастае. У верхняй Т. назіраюцца струменныя плыні, у ніжняй пераважаюць вятры зах. і ўсх. напрамкаў, сезонныя (мусоны) і пастаянныя (пасаты). У Т. ўтвараюцца франты атмасферныя, развіваюцца цыклоны, антыцыклоны і інш. атм. працэсы, якія вызначаюць надвор’е і клімат. Ніжняя Т. моцна запыленая. Самыя ніжнія дзесяткі метраў у Т. ўтвараюць прыземны слой атмасферы.

т. 15, с. 515

ТРАПАСФЕ́РНАЯ РАДЫЁСУ́ВЯЗЬ,

далёкая радыёсувязь, якая грунтуецца на пасіўным адбіцці радыёхваль неаднастайнасцямі трапасферы. Ажыццяўляецца ў дыяпазонах дэцыметровых і сантыметровых хваль.

Перавыпрамяненне эл.-магн. энергіі ў трапасферы, абумоўленае неаднастайнасцю яе дыэлектрычнай пранікальнасці, адбываецца ў вобласці перасячэння дыяграм накіраванасці перадавальнай і прыёмнай антэн. Для забеспячэння ўстойлівасці Т.р. адлегласці паміж пунктамі перадачы і прыёму абмяжоўваюць 500 км і выкарыстоўваюць перадатчыкі з вял. выхадной магутнасцю (да 10 кВт і больш), высокаадчувальныя прыёмнікі, антэны вял. памераў, а таксама спец. метады для змяншэння ўплыву заміранняў сігналаў. З развіццём спадарожнікавай радыёсувязі Т.р. страчвае сваё значэнне.

Э.​Б.​Ліпковіч.

т. 15, с. 515

ТРАПАФІ́ТЫ [ад грэч. tropos паварот, змена + ...фіт(ы)],

расліны, Якія прыстасаваліся да жыцця ў абласцях з рэгулярнай зменай вільготнага і сухога сезонаў. Водна-цеплавы баланс падтрымліваюць з дапамогай арыентацыі лісця, зменай буйнога лісця на дробнае і іх скідваннем у неспрыяльных умовах. Сустракаюцца сярод розных жыццёвых форм раслін.

т. 15, с. 515