ТРАНШЭ́Я (ад франц. tranchée роў, канава, катлаван),

адкрытае фартыфікацыйнае збудаванне — вузкія доўгія равы з двухбаковым або аднабаковым брустверам, прызначаныя для вядзення агню, назірання і скрытнага манеўравання, а таксама для аховы асабовага складу і ўзбраення ад сродкаў паражэння праціўніка.

Глыбіня Т. да 2 м. Каб пазбегнуць страт ад агню праціўніка, Т. робяць у выглядзе ламаных (крывалінейных) або звілістых ліній. У пярэдніх і задніх стромкасцях абсталёўваюць стралк. і гранатамётныя ячэйкі, кулямётныя пляцоўкі. падбрустверныя бліндажы, нішы, асобныя ўчасткі перакрываюць. Паміж Т. адкопваюць хады злучэнняў. Т. выкарыстоўвалі з даўніх часоў. У 15—19 ст. іх наз. земляныя равы і выкарыстоўвалі пры аблогах крэпасцей, у т. л. на тэр. ВКЛ; у арміі Рас. імперыі — пры абароне Севастопаля 1854—55. Порт-Артура абароне 1904—05. Адыгрывалі значную ролю ў 1-ю, 2-ю сусв. войны і ў ваен. канфліктах 2-й пал. 20 ст.

Абсталяваны ўчастак траншэі на пазіцыі аддзялення: 1 — перакрытая шчыліна; 2 — ніша; 3 — вынесеная ячэйка з пляцоўкамі для кулямёта; 4 — запасная пляцоўка для кулямёта; 5 — вынесены акоп для процітанкавага гранатамёта; 6 — перакрытая байніца і казырок над вынесенай ячэйкай; 7 — ход зносін; 8 — сховішча.

т. 15, с. 514

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)