ТРАПАПА́ЎЗА (ад грэч. tropos паварот, змена + паўза) пераходны слой паміж трапасферай і стратасферай. Таўшчыня ад некалькіх соцень метраў да 2—3 км.

Выш. вагаецца ў залежнасці ад геагр. шыраты (у палярных шыротах 8—10 км, над экватарам 16—18 км), пары года (зімой ніжэйшая, чым летам) і цыкланічнай дзейнасці (у цыклонах ніжэйшая, у антыцыклонах вышэйшая). У субтропіках назіраюцца разрывы Т., абумоўленыя магутнымі струменнымі плынямі, у сувязі з чым адрозніваюць Т. нізкую цёплую палярную і высокую халодную трапічную.

т. 15, с. 515

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)