ТРАП (галандскае trap),

1) лесвіца на караблі. Бывае вяровачны, драўляны і металічны; пастаянны і здымны; нахільны ці вертыкальны. Адрозніваюць парадны Т. — пад’ёмны забортны для сувязі ў час стаянкі паміж суднам і прычалам або інш. суднам; штормтрап — вяровачная лесвіца, якая выкарыстоўваецца на неспакойным моры або на стаянцы для сувязі паміж суднамі. Таксама Т. наз. прыстаўная (пад’язная) лесвіца для пасадкі (высадкі) у самалёт, верталёт.

2) Спец. лесвіца рознага прызначэння (напр., гімнастычны Т.).

т. 15, с. 515

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)