ТРАПА́ННЕ,

ачыстка ад дамешкаў і разрыхленне валакністага матэрыялу (лён, бавоўна, шэрсць і інш.); адзін з асн. працэсаў прадзення. У даўнейшым сял. побыце Т. рабілася ўручную пры дапамозе трапла. У прадзільнай вытв-сці ажыццяўляюць на трапальных машынах.

У працэсе Т. рабочыя органы трапальнай машыны (асн. з іх — нажавыя, калковыя ці більныя барабаны і траплы) напачатку адбіваюць масу палакністага матэрыялу, каб разрыхліць яго і аддзяліць ад кастрыцы, а пасля валокны раздзяляюць на дробныя пучкі і ачышчаюць ад няўчэпістых дамешкаў. Гл. таксама Ільноапрацоўчыя машыны, Каноплеапрацоўчыя машыны.

т. 15, с. 515

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)