ТРАП у геалогіі,
эфузіўныя намнажэнні (лавы, туфы, туфабрэкчыі) асн. саставу, з вял. колькасцю інтрузіўных пластавых жыл (сілаў), з характэрнай прыступкавай паасобнасцю. Утвараюцца ў кантынент. умовах пры выліванні магмы з вял. глыбінь. У склад трапавых тоўшчаў уваходзяць базальты, дыябазы, дылерыты, аўгітавыя і інш. парфірыты. Пашыраны на стараж. платформах, напр., на п-ве Індастан, ва Усх. Сібіры, у Паўд. Афрыцы, Паўд. Амерыцы. З Т. звязаны радовішчы алмазаў, ісландскага шпату, цэалітаў, графіту, медна-нікелевых руд і інш.
т. 15, с. 515
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)