ТРАНЯ́ТА (7—1264),

вялікі князь ВКЛ [1263—64], пляменнік (сын сястры) Міндоўга. Упершыню згадваецца ў лівонскай «Старэйшай рыфмаванай хроніцы» ў сувязі з падзеямі 1260—61, калі Жамойць пазбавілася часовай залежнасці ад крыжакоў і перайшла пад уладу Міндоўга. Т. быў яго намеснікам у Жамойці і адным з найбліжэйшых дарадцаў, ідэолагам сумеснай барацьбы ўсіх балцкіх народаў супраць Тэўтонскага ордэна. Адзін з арганізатараў забойства Міндоўга ў 1263, пасля чаго атрымаў велікакняжацкую ўладу. Сутыкнуўшыся з прэтэнзіямі на ўладу з боку полацкага кн. Таўцівіла, забіў яго. Неўзабаве сам быў забіты змоўшчыкамі — прыхільнікамі Міндоўга.

В.​Л.​Насевіч.

т. 15, с. 514

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)