Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

«ПАН-ЕЎРО́ПА»,

праект стварэння паліт. і эканам. аб’яднання дзяржаў кантынент. Еўропы, які прапагандаваўся паміж 1-й і 2-й сусв. войнамі. З 1923 гэту ідэю развіваў пан’еўрапейскі рух, які з 1924 выдаваў у Вене час. «Рапеигора» («Пан-Еўропа»). Праект прапанаваны ў вер. 1929 франц. міністрам замежных спраў А.Брыянам, развіты ў мемарандуме франц. ўрада ад 1.5.1930 урадам еўрап. дзяржаў. Прадугледжваў стварэнне «Еўрап. федэральнага саюза», па-за межамі якога заставаліся Вялікабрытанія і СССР. Фактычна мэтай праекта было ўсталяванне франц. гегемоніі ў Еўропе. Процідзеянне ўрадаў СССР, Германіі, Вялікабрытаніі, ЗША і інш. краін прывяло да правалу франц. праекта (1931). Пасля 2-й сусв. вайны тэндэнцыя еўрап. дзяржаў да аб’яднання ўвасобілася ў стварэнні Еўрапейскай эканамічнай супольнасці, Еўрапейскага саюза і інш. міжнар. ваен.-паліт. і эканам. арг-цый.

т. 12, с. 46

Папавіцкі Георгій Канстанцінавіч

т. 12, с. 60

Папазян Ваграм Камеравіч

т. 12, с. 60

папаін

т. 12, с. 60

папайя

т. 12, с. 60

Папакатэпетль

т. 12, с. 60

Папалексі Мікалай Дзмітрыевіч

т. 12, с. 60

Папанаў Анатоль Дзмітрыевіч

т. 12, с. 60

Папандрэу Андрэас

т. 12, с. 61

Папандрэу Георгіяс

т. 12, с. 61