дапушча́льны, ‑ая, ‑ае.
Які можна дапусціць; магчымы, дазволены. Дапушчальная тэмпература.
дапу́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад дапусціць.
дапушчэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. дапускаць — дапусціць (у 1, 2 і 3 знач.).
2. Меркаванне, гіпотэза.
дапха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. што. Напхаць поўнасцю, да канца. Дапхаць падушку пухам. // і чаго. Дадаць да раней напханага. Дапхаць саломы ў сяннік.
2. Разм. Штурхаючы перад сабой, дасунуць, дакаціць што‑н. да якога‑н. месца. Ледзь дапхалі воз да двара.
дапыта́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад дапытаць.
дапыта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Распытваючы, даведацца аб кім‑, чым‑н. [Зося і Міхалка] абвандравалі ўвесь гарадок, пакуль дапыталіся кватэры Назарэўскага. Чорны. [Павел] хадзіў разгубленым, заглядваў людзям у вочы, усё стараючыся што-небудзь зразумець, знайсці параду, дапытацца ў людзей, што ж рабіць, як жа ратаваць коней. Кулакоўскі.
дапыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Зрабіць, правесці допыт. Дапытаць сведку. Дапытаць палоннага. □ Следчы мае права затрымаць і дапытаць асобу, якая падазраецца ва ўчыненні злачынства. Крымінальна-працэсуальны кодэкс БССР.
дапы́тванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. дапытваць (у 2 знач.).
дапы́твацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да дапытацца.
2. Зал. да дапытваць.
дапы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Незак. да дапытаць.
2. Настойліва, падрабязна распытваць аб чым‑н. А Еве сорам выйсці з хаты: Сустрэнуць дзе і той жа міг Яе дапытваюць дзяўчаты: — Куды падзеўся твой жаніх? Гаўрусёў.