Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

надкасцявы́, ‑ая, ‑ое.

Які знаходзіцца над косцю.

надкла́савасць, ‑і, ж.

Уласцівасць надкласавага.

надкла́савы, ‑ая, ‑ае.

Які стаіць вышэй класавых інтарэсаў, класавых груповак. Кажучы словамі Леніна, для светапогляду.. паэта [Ф. Багушэвіча] уласцівы «ілюзіі» надкласавага буржуазнага дэмакратызму». Навуменка.

надкле́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надклеіць.

надкле́іцца, ‑клеіцца; зак.

Зрабіцца даўжэйшым у выніку надклейвання.

надкле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.

Зрабіць даўжэйшым, прыклеіўшы што‑н. да чаго‑н. Надклеіць ліст паперы. // Прыклеіць што‑н. да чаго‑н. Надклеіць палоску паперы да ліста.

надкле́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. надклейваць.

надкле́йвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да надклеіцца.

2. Зал. да надклейваць.

надкле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надклеіць.

надкле́йка, ‑і, ДМ ‑клейцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надклеіць.

2. Тое, што надклеена.