Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

надзяўбці́ся, ‑дзяўбуся, ‑дзяўбешся, ‑дзяўбецца; ‑дзяўбёмся, ‑дзеўбяцеся; пр. надзёўбся, ‑дзяўблася, ‑лося; зак.

Клюючы, наесціся ўволю (пра птушак). Надзяўбціся зярнят.

надкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; ‑куём, ‑куяце; зак., што.

Прырабіць пры дапамозе коўкі. // Падоўжыць пры дапамозе коўкі.

надкале́ннік, ‑а, м.

Спец. Надкаленная чашачка.

надкале́нны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца вышэй калена. Надкаленная косць.

надкало́цца, ‑колецца; зак.

Раскалоцца не поўнасцю. Палена надкалолася. Клюшка надкалолася.

надкало́ць, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., што.

1. Раскалоць не поўнасцю. Надкалоць талерку.

2. Накалоць зверху што‑н., пракалоць верхні слой чаго‑н. Надкалоць шылам падэшву.

надкапа́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надкапаць.

надкапа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што.

Крыху, часткова выкапаць. Надкапаць яму.

надкапы́цце, ‑я, н.

Выступ над капытом каня.

надкасі́ць, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак., што і чаго.

Крыху, часткова скасіць. Раніцай трохі надкасіў атавы.