Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

надзе́л, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падзяліць.

2. Зямельны ўчастак, які выдзяляўся сялянскай сям’і. Бацька Бабейкі меў зямельны надзел з трох дзесяцін, раскіданых дробнымі шнуркамі ў розных мясцінах, на палянахастраўках між лесу і балот. Хадкевіч.

надзе́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падзяліць.

на́дзелень, прысл.

Абл. Не зусім, не поўнасцю (выспець, дайсці да гатоўнасці). Журавінка падпільнаваў пару. [Жыта] яшчэ надзелень было — паслаў жняярку. Лобан.

надзе́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да надзелу (у 2 знач.). Надзельная зямля.

надзе́м’е, ‑я, н.

Прастора, якая знаходзіцца над зямлёю. У прасторах надзем’я замільгалі вольныя птушкі. Колас.

надзе́мны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца над паверхняй зямлі або на паверхні зямлі; проціл. падземны. Надземныя збудаванні. □ Вецер гнаў з-пад мора цёмныя, рэдкія воблакі, кружыў іх і раскідваў у надземных прасторах. Самуйлёнак.

надзе́рці, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; пр. надзёр, ‑дзерла; заг. надзяры; зак., чаго.

Тое, што і надраць.

надзе́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надзець.

надзе́цца, ‑дзенуся, ‑дзенешся, ‑дзенецца; зак.

Надзець, нацягнуць на сябе што‑н.; адзецца. Падумаўшы крыху, дзед махнуў рукою: — Абыдзецца! Раздзецца і падзецца можна седзячы: яшчэ зручней. Чарнышэвіч. // Нацягнуцца на які‑н. прадмет (пра чахол, футляр і пад.). Навалачка добра падзелася на падушку.

надзе́ць, ‑дзену, ‑дзенеш, ‑дзене; зак., каго-што.

1. Адзець, нацягнуць на сябе або на каго‑н. адзенне, абутак і пад. Надзець валёнкі. Надзець шапку на галаву. □ [Люба] скінула з сябе зрэбную і палатаную бялізну і надзела новую, тонкую. Чорны. Шэмет устаў, надзеў плашч і выйшаў у калідор. Лобан. // Нацягнуць чахол, футляр і пад. на што‑н. Надзець чахол на піяніна.

2. Уздзець, прыладзіць які‑н. прадмет на каго‑, што‑н. Надзець клямку на прабой. Надзець акуляры. □ Мікола надзеў на каня аброць, вывеў на двор. Новікаў. Саўку надзелі наручнікі, абкружылі яго моцным канвоем і прывялі ў пакой допытаў. Колас. // Насадзіць каго‑, што‑н. на які‑н. прадмет. Крыху азяблымі пальцамі [хлопец] надзеў чарвячка, закінуў вуду і зноў заглядзеўся на птушак. Ляўданскі.