Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

начэ́рнены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад начарніць.

начэ́рпацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Пачэрпаць доўга.

2. пераважна безас. Набрацца пры чэрпанні (пра вадкасць або што‑н. сыпкае). Начэрпалася мала вады.

начэ́рпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Чэрпаючы, набраць у якой‑н. колькасці. Жанчына начэрпала вады і павяла пакупнікоў у хату. Пальчэўскі.

начэ́рпвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да начэрпацца.

2. Зал. да начэрпваць.

начэ́рпваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да начэрпаць.

начэ́рчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад начарціць.

начэ́рчвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да начэрчваць.

начэ́рчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да начарціць.

начэ́свацца 1, ‑аецца; незак.

Зал. да начэсваць ​1.

начэ́свацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да начэсваць ​2.

начэ́сваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да начасаць ​1.

начэ́сваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да начасаць ​2.