насенняво́дства, ‑а, н.
Галіна раслінаводства, якая займаецца развядзеннем насенных раслін.
насенняво́дчы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да насенняводства. Насенняводчая сістэма. // Які займаецца развядзеннем сартавога насення. Насенняводчая гаспадарка. Насенняводчы калгас.
насенняно́сны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які дае насенне. Насенняносны лубін.
насеннясхо́вішча, ‑а, н.
Памяшканне, дзе захоўваецца насенне.
насе́сці, ‑сяду, ‑сядзеш, ‑сядзе; пр. насеў, ‑села; заг. насядзь; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сесці куды‑н., на што‑н. у вялікай колькасці. У вагон насела многа народу. На плот населі птушкі.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Асядаючы на чым‑н., пакрыць сабою. На мэблю насеў пыл. // Прычапіцца да чаго‑н. На адзежу населі асцюкі.
3. Націснуць сваім цяжарам, наваліцца з сілай. Злуецца прымус на вялікі чыгун, што насеў, цісне яго крывыя ножкі. Баранавых. // Насунуцца, навіснуць. Выехалі [людзі] падвечар. Ледзь толькі мінулі бярэзнічак за мястэчкам, насеў поцемак. Мележ. Неба .. насела на самыя верхавіны дрэў. Быкаў.
4. перан. Разм. Настойліва патрабаваць ад каго‑н. чаго‑н. Клічка была зацверджана большасцю галасоў. — Лена, а як мы будзем цябе зваць? — населі дзяўчаты. — У мяне ўжо ёсць імя. Можаце зваць Алёшкам. Няхай.
5. Накінуцца на непрыяцеля. На гэты раз нам часта даводзілася вылазіць з машыны, бо нямецкі знішчальнік як насеў на нас у пачатку дарогі, дык не даваў спакою аж да самай вёскі. Казлоў. І населі тут на лебедзя Птахі дробныя. Багдановіч.
насе́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад насячы, насекчы.
насе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. насячы, насекчы.
2. Зарубкі, шурпатасці, нарэзкі на паверхні чаго‑н. Напільнік — гэта стальны шпень са спецыяльнай насечкай.
3. Узор, выразаны на металічнай (або іншай) паверхні ці вылажаны іншым металам (або іншым матэрыялам). Шабля з сярэбранай насечкай. □ І гатова для вуздэчкі Серабрыстая насечка. Шушкевіч.
насе́яцца, ‑сеюся, ‑сеешся, ‑сеецца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пасеяцца. Кожную вясну адскоквае на пасеках .. малады сасняк, што сам насеяўся за вайну. Пташнікаў. // Нападаць густа, раўнамерна. Усюды насеяўся пыл.
2. Разм. Стаміцца, наравіцца сеючы; уволю, доўга пасеяць.
насе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., чаго.
1. Пасеяць у нейкай колькасці. Насеяць жыта. Насеяць канюшыны. // Насыпаць густа, раўнамерна.
2. Прасеяць нейкую колькасць чаго‑н. Насеяць мукі.
насёрбацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Сёрбаючы, наесціся. А дзецям.. — хоць бы што! Насёрбаюцца варанай крапівы і галёкаюць па вуліцы. Пянкрат.