наздаро́ўкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
У выразе: з кожным не наздароўкаешся — кожнаму не дагодзіш, з кожным добрым не будзеш.
наздзе́кавацца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак., з каго-чаго і над кім-чым.
Вельмі абразіць, прынізіць, зняважыць каго‑н. Ніна ведала ўжо, што абмануў яе Лявон, наздзекаваўся над ёю. Галавач. // Фізічна ўздзейнічаць на каго‑н.; пабіць, збіць. [Дзед:] — Паздзекаваліся легіянеры над.. хлопцамі, білі, ажно ніводнай кветачкі цэлай у іх не засталося. Бядуля.
наздзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Садраць, зняць вялікую колькасць чаго‑н. Наздзіраць кары.
наздрава́тасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан наздраватага; порыстасць.
наздрава́ты, ‑ая, ‑ае.
З невялікімі, частымі адтулінамі, дзірачкамі; порысты. Наздраваты хлеб. Наздраваты шлак. □ Пачарнелы снег быў наздраваты і храбусткі. Новікаў. Над імклівым, сцюдзёным бяздоннем нябачна штурхаліся, шоргаліся, кружылі на месцы і зноў спяшаліся за плынню шэрыя, наздраватыя крыгі. Брыль.
наздраві́на, ‑ы, ж.
Спец. Наздраватае, порыстае месца; сітавіна.
наздра́ты, ‑ая, ‑ае.
З вялікімі ноздрамі. Часам галава [каровы] прыпыніцца, у шыбу ўпрэцца вільготная наздратая пыса і зашуміць моцна, нюхнуўшы паветра. Крапіва.
наздры́цца, ‑рыцца; незак.
Разм. Рабіцца наздраватым, порыстым. Дзе-нідзе наздрыўся зімовымі завеямі снег. Асіпенка.
назеляні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што і чаго.
Разм. Афарбаваць што‑н. у зялёны колер; зрабіць вельмі зялёным.