Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нагафрырава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нагафрыраваць.

нагафрырава́ць, ‑рырую, ‑рыруеш, ‑рыруе.

Зак. да гафрыраваць.

нагаці́ць, ‑гачу, ‑гаціш, ‑гаціць; зак.

1. чаго. Улажыць у грэблю, гаць вялікую колькасць чаго‑н.

2. што і чаго. Пакрыць грэбляй што‑н. ці вялікую колькасць чаго‑н.

нага́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нагаціць.

нага́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нагаціць.

нагбо́м, прысл.

Разм. У выразе: піць нагбом гл. піць.

на́гель, ‑я, м.

Спец. Вялікі металічны або драўляны гвозд, які выкарыстоўваецца для мацавання драўляных канструкцый.

[Ням. Nagel — цвік.]

нагіна́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. нагінаць.

нагіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да нагнуцца.

нагіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нагнуць (у 1 знач.).