Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

марда́ты, ‑ая, ‑ае.

З тоўстым, вялікім тварам. Два дзябёлыя мардатыя жандары з аголенымі шашкамі вялі пад рукі Зыгмунта. Якімовіч.

мардва́, ‑ы, ж., зб.

Карэннае насельніцтва Мардоўскай АССР.

мардві́н,

гл. мардвіны.

мардві́нка,

гл. мардвіны.

мардві́ны, ‑аў; адз. мардвін, ‑а, м.; мардвінка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. мардвінкі, ‑нак; ж.

Тое, што і мардва.

мардо́вец,

гл. мардоўцы.

мардо́ўка,

гл. мардоўцы.

мардо́ўнік, ‑у, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных з жоўтымі, сінімі, фіялетавымі або белымі кветкамі, сабранымі ў густую гронку.

мардо́ўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мардвы, мардоўцаў. Мардоўскія мовы.

мардо́ўцы, ‑аў; адз. мардовец, ‑доўца, м.; мардоўка, ‑і, ДМ ‑доўцы; мн. мардоўкі, ‑довак; ж.

Тое, што і мардва.