мана́, ‑ы,
Наўмыснае скажэнне праўды, ісціны; няпраўда, хлусня.
мана́, ‑ы,
Наўмыснае скажэнне праўды, ісціны; няпраўда, хлусня.
мана... (
Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «мона...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад:
[Ад грэч. mónos — адзін, адзіны.]
манагамі́чны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і манагамны.
манага́мія, ‑і,
Форма шлюбу, якая дазваляе быць у шлюбных адносінах аднаму мужчыне толькі з адной жанчынай і наадварот; аднашлюбнасць;
[Ад грэч. mónos — адзін і gamos — шлюб.]
манага́мны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да манагаміі.
манагра́ма,
Вязь з дзвюх або некалькіх літар у выглядзе вензеля.
[Ад грэч. mónos — адзін і gramma — літара.]
манаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да манаграфіі; у форме манаграфіі.
манагра́фія, ‑і,
Навуковы твор, які ставіць сваёй мэтай глыбока даследаваць якое‑н. пытанне або тэму.
[Ад грэч. mónos — адзін і graphō — пішу.]
маналагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да маналога; у форме маналога.
маналі́т, ‑а,
1. Суцэльная каменная глыба.
2. У глебазнаўстве — кавалак глебы з непарушаным структурным складам, які паказвае будову глебы ў вертыкальным разрэзе.
[Ад грэч. mónos — адзін і líthos — камень.]