Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мача́, ‑ы, ж.

Вадкасць, якая выдзяляецца ныркамі як прадукт абмену рэчываў і выходзіць з арганізма праз мочаспускальны канал.

•••

Нетрыманне мачы гл. нетрыманне.

мачаві́на, ‑ы, ж.

Арганічнае рэчыва, якое з’яўляецца канчатковым прадуктам бялковага абмену ў чалавека і ў многіх жывёл (упершыню знойдзена ў мачы).

мачавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да мачы. Мачавы пузыр.

мачаго́нны, ‑ая, ‑ае.

Які ўзмацняе выдзяленне мачы. Мачагонныя сродкі.

мача́ла, ‑ы, ж.

Тонкія доўгія палоскі з лубянога слою ліпавай кары, з якіх вырабляюць рагожу, вяроўкі і пад.

мача́лісты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Валакністы; падобны да мачалы. З самай ранняй вясны гаманлівыя гракі працавіта расцягвалі мачалістыя валокны на свае .. гнёзды. Лынькоў.

мача́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што.

Дзяліць, раскудзельваць на валокны.

мача́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Вехаць для змывання гразі. Мыць плечы мачалкай. □ Юрка даў Люсі мачалку, другой узброіўся сам, і яны ўдваіх пачалі шараваць бітоны. Даніленка.

мача́льны 1, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з мачалы. Мачальная вяроўка.

мача́льны 2, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які вырабляецца пры дапамозе мачання (у 2 знач.).

2. Які служыць для выпуску такіх вырабаў. Мачальная машына.

мача́льшчык, ‑а, м.

Спец. Рабочы маральнай вытворчасці.