Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мада́льнасць, ‑і, ж.

1. Граматычная катэгорыя, якая выражае адносіны зместу выказвання да рэчаіснасці і перадаецца формамі ладу дзеяслова, інтанацыяй, пабочнымі словамі і пад.

2. У логіцы — катэгорыя, якая выражае ступень верагоднасці, дакладнасці суджэння.

[Ад лац. modus — лад.]

мада́льны, ‑ая, ‑ае.

Які выражае мадальнасць. Мадальныя дзеясловы.

мада́м,

Зварот да замужняй жанчыны ў Францыі і некаторых іншых краінах.

[Фр. madame.]

мадапала́м, ‑у, м.

Белая шчыльная баваўняная тканіна, з якой шыюць пераважна бялізну.

[Ад геагр. назвы.]

мадапала́мавы, ‑ая, ‑ае.

Пашыты з мадапаламу. Мадапаламавая бялізна.

мадзе́нне, ‑я, н.

Разм. Стан паводле знач. дзеясл. мадзець.

мадзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Жыць у цяжкіх умовах. [Сузан] не жыве, а мадзее.. Трэба лічыцца з кожным цэнтам. Лынькоў. // Бязмэтна існаваць; марнець. — Ну, дык як, дзяўчаты, жывяце? — Як гарох пры дарозе, — першая адказала Валя. — Не жывём, а мадзеем. Новікаў.

мадзья́р,

гл. мадзьяры.

мадзья́рка,

гл. мадзьяры.

мадзья́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мадзьяраў, належыць або ўласцівы ім; венгерскі.