маз 1, ‑у, м.
У більярднай і азартных картачных гульнях — прыбаўка да стаўкі іграка іншым іграком, што дае апошняму права на долю ў выйгрышы.
[Фр. masse.]
маз 2, ‑а, м.
Більярдны кій з асобым прыстасаваннем на канцы ў выглядзе бруска, што надае яму ўстойлівасць і аблягчае гульню.
[іт. mazza — палка.]
маза́іка, ‑і, ДМ ‑заіцы, ж.
1. Узор або малюнак з рознакаляровых кавалачкаў шкла, дрэва, мармуру і пад., шчыльна падагнаных адзін да аднаго. Высокія брамы [палаца] багата ўпрыгожаны мазаікай. В. Вольскі. // зб. Кавалачкі мармуру, дрэва, шкла і пад., якімі выкладваюць такія ўзоры. // перан. Пра сумесь разнародных элементаў. Уважлівыя адносіны да кожнага факта дазволілі даследчыку стварыць надзвычай багатую мазаіку культурнага і літаратурнага жыцця. «Полымя».
2. Майстэрства рабіць такія рысункі, узоры. Майстар мазаікі.
3. Вірусная хвароба раслін, якая характарызуецца з’яўленнем стракатых плям на лістах, пладах.
[Фр. mosáïque.]
маза́ікавы, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з мазаікі, з мазаікай. Мазаікавая падлога.
мазаі́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць мазаічнага (у 2 знач.). Рыхласць кампазіцыі стварае ўражанне мазаічнасці, раскіданасці асобных эскізных малюнкаў. «Полымя».
мазаі́чнік, ‑а, м.
Майстар мазаікі; мазаіст.
мазаі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да мазаікі (у 1, 2 знач.). Мазаічная майстэрня. Мазаічныя работы. // Зроблены з мазаікі, з мазаікай. Мазаічны партрэт. Мазаічныя калоны. □ Унізе вялікая падзямельная зала, абліцаваная белым мармурам, аздобленая беларускім арнаментам і мазаічнымі карцінамі з жыцця Беларусі. Дубоўка.
2. перан. Які складаецца з разнародных элементаў. Мазаічны натоўп. Мазаічная тэорыя.
3. Які мае адносіны да мазаікі (у 3 знач.). Мазаічная хвароба. // Паражоны мазаікай (у 3 знач.). Мазаічны ліст. Мазаічны плод.
мазані́на, ‑ы, ж.
Разм. Што‑н. нядбайна напісанае ці намаляванае; мазня. Не малюнак, а мазаніна.
ма́занка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Хата, пабудаваная з гліны або з абмазаных глінай цэглы, дрэва. Цягнік спыніўся на маленькай станцыі і скора рушыў далей, пакінуўшы Алаізу і яшчэ некалькі пасажыраў ля белых мазанак з садочкамі, з гародчыкамі кветак. Арабей.
ма́занне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. мазаць (у 1 знач.).