ма́ла,
1. У невялікай, недастатковай колькасці, ступені; нямнога.
2. Недастаткова; менш, чым патрэбна.
3. У спалучэнні з займеннікамі і прыслоўямі «хто», «што», «дзе», «калі» азначае: нямногія, нямногае; у нямногіх месцах, рэдка і г. д.
•••

мала...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «малы», «мала», напрыклад:
малаабгрунтава́ны, ‑ая, ‑ае.
Мала, недастаткова пацверджаны сур’ёзнымі довадамі.
малаабжы́ты, ‑ая, ‑ае.
Недастаткова абжыты.
малаадукава́ны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае дастатковай адукацыі і ведаў.
малаадчува́льны, ‑ая, ‑ае.
Які слаба рэагуе на знешнія ўплывы.
малаакрэ́слены, ‑ая, ‑ае.
Які дапускае рознае тлумачэнне або разуменне.
малаакты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які не праяўляе дастатковай актыўнасці (у якой‑н. галіне дзейнасці).
малаалкаго́льны, ‑ая, ‑ае.
З невялікім утрыманнем алкаголю.
малааўтарытэ́тны, ‑ая, ‑ае.
Які не карыстаецца дастатковым аўтарытэтам; не ўплывовы.