Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ма́са, ‑ы, ж.

1. Цела ва ўсім сваім аб’ёме, колькасць матэрыі, якая складае цела; мера інерцыі цела ў адносінах да сілы, якая дзейнічае на яго. Маса атамнага ядра. Маса планеты.

2. Вялікая колькасць, мноства чаго‑н. Рухаючыся з поўначы на поўдзень, вялікія масы лёду драбнілі цвёрдыя пароды, цягнулі іх з сабою і пакідалі на сваім шляху буйныя валуны, дробныя каменні, гліну і пясок. В. Вольскі. Вільготнасць залежыць ад тэмпературы паветра і ўласцівасцей паветраных мас. Прырода Беларусі.

3. Цестападобнае рэчыва, якое не мае пэўнай формы; густая або студзяністая сумесь чаго‑н. Паблізу агрэгата ўжо роўнымі стосікамі ляжаць дзесяткі арматурных каркасаў, якія на наступных аперацыях запаўняюцца бетоннай масай і ў залежнасці ад форм прасуюцца пад розныя жалезабетонныя канструкцыі. «Беларусь».

4. Пра вялікі прадмет, прадметы, якія выступаюць у агульных рысах і ўспрымаюцца як цэлае. На шэрым фоне ўваходу [у пячору] вызначылася нейкая вялікая цёмная маса, спынілася, быццам здзіўленая, — пачуўся грозны, хрыплы рык. Маўр. Цемра ўсё згушчалася і згушчалася, зліваючы дрэвы ў адну суцэльную масу. Сіняўскі.

5. Шырокія колы працоўнага насельніцтва; народ. Народныя масы. // Пра групы, калектывы людзей, для якіх характэрны асаблівыя прыметы. Студэнцкая маса. □ Усе [хлопцы] набіраліся новых, свежых сіл, каб ноччу перайсці фронт і зноў уліцца ў чырвонаармейскую масу. Нікановіч.

•••

Зялёная маса — травяністая расліннасць, якую выкарыстоўваюць у свежым выглядзе як корм для хатняй жывёлы і птушак.

Пластычная маса — сінтэтычны або прыродны матэрыял, які пры награванні добра фармуецца, а потым устойліва захоўвае сваю форму.

[Ад лац. massa — кавалак, камяк.]

ма́савасць, ‑і, ж.

Уласцівасць масавага. Мітынг уразіў .. перш за ўсё сваёй масавасцю. Шамякін.

масаві́к, ‑а, м.

1. Разм. Той, хто вядзе работу з масамі, сярод мае.

2. Арганізатар масавых гульняў.

ма́савы, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, у якім удзельнічае вялікая колькасць людзей. Масавы рух за датэрміновае выкананне пяцігодкі. □ Сярод многіх палонных нараджаліся думкі і планы аб ўцёках, аб змаганні з нямецкай салдатнёй, аб .. масавым уцёку. Чорны. // Які закранае вялікую колькасць людзей, не з’яўляецца адзінкавым. Масавы гераізм. □ У беларускай літаратуры пачатку ХХ ст. Купала з вялікай пранікнёнасцю і глыбінёй наказаў масавае абеззямельванне сялянства. Івашын.

2. Прызначаны для шырокіх колаў насельніцтва. Тавары масавага ўжытку.

3. Які з’яўляецца прадстаўніком шырокіх мае. Кніга адрасавана масаваму чытачу.

4. Які выпускаецца ў вялікай колькасці. Масавы тыраж кнігі. Масавая вытворчасць тэлевізараў.

маса́ж, ‑у, м.

Расціранне цела з мэтай паляпшэння кровазвароту, абмену рэчываў у тканках і інш. Рабіць масаж. Спартыўны масаж. □ Пасля пластычнай гімнастыкі .. [Ляхоўская] прымала халодны душ і садзілася за масаж твару. Рамановіч.

[Фр. massage.]

масажава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. масажаваць; масаж.

масажава́цца, ‑жуюся, ‑жуешся, ‑жуецца; незак.

1. Тое, што і масіравацца ​1.

2. Зал. да масажаваць.

масажава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; незак., каго-што.

Тое, што і масіраваць ​1. Адна з .. [дзяўчат] масажавала ногі [міс Элен], другая старанна і ўмела паляпвала тонкімі пальчыкамі па друзлым твары. Ус.

маса́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да масажу. Масажныя прыёмы. // Прызначаны для масажу. Масажны кабінет. Масажны стол.

масажы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст па масажу.