Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ма́ра, ‑ы, ж.

1. Тое, што створана ўяўленнем, фантазіяй; дзейнасць ўяўлення, фантазіі. Даурскія стэпы!.. Я ўяўляў вас не такімі. Таму тое, што ўбачыў, разышлося з маімі маралі, з маім уяўленнем. Корбан. З рэальнага грунту разважання Лабановіч паволі з’ехаў у павабны край прыгожых мар. Колас.

2. Жаданне, імкненне. Вышэй! Яшчэ вышэй! Няма ў пілота іншай мары. Крапіва. Камандзірава мара памалу збывалася: ужо напалову конны атрад мог хадзіць у даволі далёкія рэйды. Брыль. // Прадмет чыіх‑н. жаданняў, імкненняў. І засталася б у маім жыцці Ты лепшай марай, лепшым спадзяваннем. Макаль.

3. Аб чым‑н. нерэальным, неіснуючым, што не адбылося. Пустыя мары.

4. у знач. вык. Разм. Аб чым‑н. незвычайна прыгожым, жаданым; вышэйшая ацэнка чаго‑н. Не туфлі, а мара.

мара́, ы́, ж.

Абл. Прывід, здань, насланнё. Вось-вось пакажацца звяруга!.. Ды доўга гэта штось патуга — Няма, а быць ужо пара. Цьфу, ты! Што ж гэта за мара? Колас.

марабу́, нескл., м.

Вялікая трапічная птушка сямейства буслоў з пышным апярэннем. // Пер’е гэтай птушкі як прадмет упрыгожання. Капялюшык з марабу.

[Фр. marabout; з араб. marbūt — звязаны.]

маравы́, ‑ая, ‑ое.

Уст. Які мае адносіны да мору.

•••

Маравая пошасць гл. пошасць.

марадзёр, ‑а, м.

1. Той, хто грабіць забітых і раненых на полі бою і займаецца грабяжом насельніцтва ў час вайны. Каб ноч віднейшая была, Ноч на чужой зямлі, Шміт марадзёрам загадаў Будынкі падпаліць. Танк. Па дарозе ехалі фурманкі.., нагружаныя нарабаваным дабром... — Траха не будзе, калі аднаго марадзёра мы затрымаем, — рашыў Мікола. Новікаў.

2. перан. Разм. Спекулянт, які прадае тавары па вельмі высокай цане.

[Фр. maraudeur — грабежнік.]

марадзёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Жан. да марадзёр (у 2 знач.).

марадзёрскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да марадзёра, уласцівы марадзёру. Марадзёрскі ўчынак.

марадзёрства, ‑а, н.

Учынкі марадзёра; грабеж. Неўзабаве .. [Шусту] і самому давялося пераканацца, што атрад слаба звязаны з насельніцтвам: усё цяжэй было здабываць прадукты харчавання, пракідаліся нават выпадкі марадзёрства. Шчарбатаў.

марадзёрстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.

Займацца марадзёрствам.

маразабо́іна, ‑ы, ж.

Знешняя падоўжная трэшчына ствала, якая ўтвараецца пры моцных маразах у выніку нераўнамернага ахаладжэння вонкавых і ўнутраных слаёў драўніны.

маразабо́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўтвараецца ў раслін у выніку моцных маразоў. Маразабойная трэшчына.

2. Які мае маразабоіны. Маразабойнае дрэва.