Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

давыко́нвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да давыконваць.

давыко́нваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да давыканаць.

давэ́нджаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад давэндзіць.

давэ́ндзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Закончыць вэнджанне чаго‑н. Давэндзіць кумпяк.

давядзе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. даводзіць ​1 — давесці ​1 (у 2, 3 і 4 знач.).

давяза́ць, ‑вяжу, ‑вяжаш, ‑вяжа; заг. давяжы; зак., што.

1. Закончыць вязанне чаго‑н. Давязаць рукавіцы.

2. Закончыць звязванне. Давязаць снапы.

давя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да давязаць.

давяра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да даверыцца.

2. Зал. да давяраць (у 1 знач.).

давяра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да даверыць.

2. Верыць каму‑, чаму‑н., спадзявацца на каго‑, што‑н. Грышку ўсе давяралі, і ён ніколі ні ў чым не падкачаў. Чарот.

давярша́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да давяршаць.