надго́рны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца над гарою, гарамі, вышэй гары, гор. З надгорных туманаў выходзіў бледны месяц. Самуйлёнак.
надгру́дны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца, размешчаны над грудзьмі, вышэй грудзей. Надгрудныя мышцы.
надгрыза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да надгрызці.
надгры́зены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад надгрызці.
надгры́зці, ‑грызу, ‑грызеш, ‑грызе; ‑грызём, ‑грызяце; зак., што.
Адгрызці невялікую частку чаго‑н., адкусіць. Надгрызці булку. Надгрызці яблык.
наддава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; ‑даём, ‑даяце.
Незак. да наддаць.
надда́дзены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад наддаць (у 1, 2 знач.).
надда́ткі, ‑аў; адз. наддатак, ‑тка, м.
Уст. Зямля, якая дадавалася да асноўнага зямельнага надзелу.
надда́ць, ‑дам, ‑дасі, ‑дасць; ‑дадзім, ‑дасца, ‑дадуць; зак.
Разм.
1. што і чаго. Дадаць, дабавіць да таго, што ўжо было раней. Наддаць пары. □ Хацеў бы [Грышка] заглянуць на яе чорныя вочы, на загарэлы ад вясенняга сонца твар — можа, гэта наддало б яму адвагі зрабіць налёт на гміну і выратаваць сялян-бунтароў. Чарот.
2. чаго і без дап. Павялічыць хуткасць. Калі.. [Шашура] ужо быў блізка да берага, згары нешта пляснулася ў ваду. «Яшчэ прыб’е так!» — мільганула ў галаве. Ён паддаў ходу. Мележ. Узлаваны Мікола ішоў хутчэй звычайнага. Ён і не заўважыў, як паддаў кроку. Новікаў.
3. Ударыць, штурхануць. Адзін пажылы, прысадзісты, з нахмураным чорным тварам [салдат] спыніўся ля веснічак Крамера: замкнутыя з двара на засаўку, яны не адчыняліся, ён паддаў плячом, і засаўка ўпала на дол. Навуменка.