Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

надгаблёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надгабляваць.

надгаблява́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надгабляваць.

надгаблява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Састругаць, згабляваць трохі, з аднаго боку. Надгабляваць дошку.

на́дгаладзь, прысл.

Разм. Не поўнасцю наядаючыся, хочучы есці. На колькі хопіць сям’і таго, што яна пажне? Хіба да каляд, а потым — зноў жыццё надгаладзь, у нястачах і горы. Хадкевіч.

надгара́ць, ‑ае.

Незак. да надгарэць.

надга́рваць, ‑ае.

Незак. да надгарэць.

надгарта́ннік, ‑а, м.

Тонкі доўгі храсток, які дапамагае закрываць гартань пры ядзе.

надгарта́нны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца над гартанню.

•••

Надгартанны храсток гл. храсток.

надгарэ́ць, ‑рыць; зак.

Згарэць з краю, зверху. Надгарэў кнот.

надгіна́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да надгінаць.