надбро́ўе, ‑я, н.
Частка лба, якая знаходзіцца над брывамі. Выявілася, што пашкоджаны ў .. [байца] былі не самыя вочы, а ўсе надброўе. Кулакоўскі.
надбро́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца над брывамі. Надброўныя дугі.
надбру́шны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца над жыватом. Надбрушныя мышцы.
надбудава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад надбудаваць.
надбудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.
Пабудаваць новую частку над якім‑н. гатовым будынкам; павялічыць у вышыню. Надбудаваць другі паверх дома. □ [Бацька:] — Спачатку пабудавалі першую частку будыніны, самы ніз. Другую грэць надбудавалі праз трыста год. Караткевіч.
надбудо́ва, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надбудаваць.
2. Тое, што надбудавана. Прафесар паказаў рукой на будынак. — У гэтай палове сама станцыя, — сказаў ён, — а злева сушыльнае аддзяленне брыкетнага завода. Надбудова тая — элеватар для фрэзернага торфу, з якога мы робім брыкет. Галавач. // Закрытыя памяшканні на верхняй палубе судна, якія цягнуцца ад аднаго борта да другога. Страла ўпала з вышыні. Але на палубнай надбудова нікога не было. Значыць, яна кімсьці была, загадзя прымацавана і старанна нацэлена. Гамолка.
3. Паняцце гістарычнага матэрыялізму — сукупнасць ідэалагічных адносін, поглядаў і ўстаноў пэўнага грамадства.
надбудо́вачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да надбудовы (у 3 знач.); надбудоўчы. Надбудовачныя з’явы.
надбудо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. надбудоўваць — надбудаваць.
надбудо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да надбудаваць.