нашыва́цца 1, ‑аецца; незак.
Зал. да нашываць.
нашыва́цца 2, ‑аецца.
Незак. да нашыцца 2.
нашыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да нашыць.
нашы́йнік, ‑а, м.
Ашыйнік, аброжак. Гаспадар узяў .. [сабаку] за нашыйнік і коратка прыняў да ганка. Сабаленка. Не выпускаючы вяроўкі з рук, Зося падбегла да цяляці, адшпіліла нашыйнік і пусціла яго. Дуброўскі.
нашы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які носяць на шыі, надзяваюць на шыю. Нашыйныя ўпрыгожанні. □ Нашыйныя грыўні, плечавыя ланцужкі, фібулы, пацеркі, галаўныя прыколкі — усё ажывала пад пяром таленавітага даследчыка, раскрывала сваё часам вельмі тонкае хараство. Ліс.
нашы́льнік, ‑а, м.
Частка збруі — рэмень ад хамута да пярэдняга канца дышля. Вось і сёння коней вывелі са стойлаў і пачалі запрагаць. Дзядзька Васіль зачапіў пастронкі, а Міша паклаў на дышаль нашыльнікі. Дайліда.
нашы́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад нашыць.
нашы́ўка, ‑і, ДМ ‑шыўцы; Р мн. ‑шырак; ж.
1. Кавалак тканіны, скуры і пад., нашытыя на што‑н. Шапка з чырвонай нашыўкай.
2. Знак адрознення вайсковых званняў. [Лявон] падбег да акна з двара і ўбачыў з другога боку стала паляка з афіцэрскімі нашыўкамі на зялёным салдацкім сурдуце. Чорны. // Ганаровы знак за раненне на фронце і звыштэрміновую службу ў арміі. [Васіль:] — Дзесяць медалёў мае [Іван Мікітавіч] ды яшчэ цэлую нашыўку за раны. Чыгрынаў.
нашыўны́, ‑ая, ‑ое.
Які нашываецца на што‑н. Калі .. [вайсковец] зняў шынель, дык Анатоль заўважыў на рукавах сляды ад нашыўных зорак. Асіпенка.
нашы́цца 1, ‑шыюся, ‑шыешся, ‑шыецца; зак.
Разм. Напрацавацца шыючы. Нашыцца за свой век.
нашы́цца 2, ‑шыецца; зак.
Разм. Набіцца куды‑н., сабрацца дзе‑н. у вялікай колькасці. Прыйшлі малодшыя хлопцы, сябры Міколы. Нашылася поўная кухня дзяцей... Брыль.
нашы́ць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак.
1. што. Прышыць на што‑н. [Наташа] пашыла на .. [сумку] чырвоны крыжык і паклала туды розныя лякарствы. Шчарбатаў.
2. чаго. Пашыць у якой‑н. колькасці. Багата важаць працадзень: Нашый сукенак яркіх, Бяры шаўкі, усе яны — Свае, айчыннай маркі. Лужанін.