нахо́хліцца, ‑ліцца; зак.
Разм. Скурчыцца, натапырыўшы пер’е (пра птушак). Верабей зухавата пачысціў лапкай дзюбу, нахохліўся і наважыў маўчаць. Пальчэўскі.
нахо́хліць, ‑ліць; зак., што.
Разм. Натапырыць, падняць пер’е (пра птушак).
нахра́пам, прысл.
Разм. Дзёрзка, нахабна. Браць нахрапам. Лезці нахрапам.
нахра́пістасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць нахрапістага. Калі не крывіць душой, дык мне сам Сяргей дужа не спадабаўся сваёй нейкай самаўпэўненай нахрапістасцю. Сабаленка.
нахра́пісты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які дзейнічае нахрапам; бесцырымонны, нахабны. Нахрапісты чалавек.
нахра́пнік, ‑а, м.
Спец. Рэмень вуздэчкі, які ідзе ўздоўж пераносся да лба (каня).
нахуліга́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.
Хуліганячы, набуяніць, насваволіць. [Маці:] — Напалохалі карову, дык яна цяпер стаяць не хоча. Паглядзі, хто там нахуліганіў. Паслядовіч.