напама́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Намазацца, нацерціся памадай.
напама́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.
Намазаць, нацерці памадай. Напамадзіць твар.
напамі́н, ‑у, м.
Разм. Тое, што і напамінак. Соня хацела адказаць таксама жартам, але Аркадзь Цімафеевіч звярнуўся да Андрэя з напамінам аб сваім даручэнні. Дуброўскі. І кожны напамін мне дораг Цяпер аб тых вялікіх днях. Зарыцкі.
напамі́нак, ‑нку, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. напомніць. Зрабіць без напамінку. Падзякаваць за напамінак. Не чакаць напамінку.
2. Паведамленне, зварот, якія напамінаюць аб чым‑н. Прыйсці пасля другога напамінку. Атрымаць напамінак. □ Гэта быў напамінак, дакор самому сабе: дзе б ты ні быў, як бы сябе не адчуваў — пішы! Лужанін. // Прадметы, словы і пад., якія напамінаюць аб чым‑н. Толькі касцёл застаўся, як напамінак аб страшным мінулым. Чарнышэвіч. З-пад ложкаў відаць чамаданы, як напамінак аб тым, што гаспадары не асабліва могуць разлічваць на гэты пакой. Паслядовіч.
напаміна́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. напамінаць — напомніць (у 1 знач.).
2. Тое, што напамінае аб чым‑н. У многіх на плячах зношаныя і падраныя турэмныя халаты, у другіх так-сяк пасшываныя кавалкі старых, парыжэлых аўчын, напамінанне пра былыя кажухі. Галавач.
напаміна́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да напамінаць (гл. напомніць у 1 знач.).
напаміна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да напомніць.
2. каго-што. Быць падобным да каго‑, чаго‑н. Вёска напамінала растрывожаны вулей. Шчарбатаў.
напампава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад напамлаваць.
напампава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што і чаго.
Пры дапамозе помпы напоўніць вадою, паветрам і пад. [Дубіцкі:] — Выведзі, Віктар, з каморы мой веласіпед ды паглядзі, можа, трэба напампаваць шыны. Чарнышэвіч. [Дзед:] — Кручуся — туды, сюды. Тут і дроў падкінь, тут і вады ў кацёл напампуй. Шынклер.
напампо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. напампоўваць — напампаваць.