намата́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад наматаць.
намата́цца 1, ‑аецца; зак.
Навіцца, накруціцца на што‑н. Ніткі намагаліся на шпульку.
намата́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Стаміцца ад клопатаў, беганіны па якіх‑н. справах; заматацца. Наматацца за дзень.
намата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
1. Абвіць, абкруціць што‑н. вакол чаго‑н. Наматаць нітак на шпульку. □ Познышаў памагаў на руку провад. Вось паравоз дабег да ўзрыўчаткі... Краўчанка. Нырнуў хлопец [у раку], памагаў лёску на руку, торгаў, торгаў,.. кручка не адарваў. Б. Стральцоў.
2. Матаючы, прыгатаваць у нейкай колькасці. Наматаць пяць клубкоў пражы.
наматра́цнік, ‑а, м.
Чахол, які надзяваюць на матрац. Жыць наматрацнік.
намаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да намовіць.
намаўча́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Разм. Памаўчаць доўга.
намаха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Доўга, многа памахаць чым‑н., наравіцца, махаючы чым‑н. Шыпулька накрычаўся, намахаўся рукамі і праз нейкі час таксама змоўк. Кулакоўскі. Міша Чэчат ступаў цяжка — за дзень добра-такі намахаўся каля кавадла. Арочка.
намаха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Напісаць, намаляваць і пад. хутка і нядбайна. Намахаць аб’яву.
намахлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак.
Разм.
1. чаго. Набыць махлярствам нейкую колькасць чаго‑н.
2. Хітруючы, абмануць. [Юрка:] — Збірайся і ляці. [Таня:] — А мама што скажа? — Я намахлюю ёй. Скажу, што табе з сельсавета павестку прыслалі. Гроднеў.
нама́цаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад намацаць.