Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

наліне́іць, ‑ею, ‑еіш, ‑еіць; зак., што і чаго.

Правесці шмат паралельных ліній, разлінеіць. Налінеіць сшытак. // Нарыхтаваць такім чынам у нейкай колькасці. Налінеіць паперы.

наліне́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да налінеіць.

наліпа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. наліпаць — наліпнуць.

наліпа́ць, ‑ае.

Незак. да наліпнуць.

налі́плы, ‑ая, ‑ае.

Які наліп на што‑н. або прыліп да чаго‑н. Лёд ля берагоў быў шэры, з наліплымі латкамі снегу, а пасярэдзіне ракі цямнела вада. М. Стральцоў. За плячамі ў .. [Валіка] быў вялікі мокры кош з наліплымі на дно і дужку водарасцямі, асакой. Кудравец.

налі́пнуць, ‑не; пр. наліп, ‑ла і наліпнуў, ‑нула; зак.

Прыліпнуць да паверхні ў якой‑н. колькасці. На боты наліпла гразь. □ Рыдлёўка была вельмі цяжкая. Відаць, наліпла зямля. Лынькоў.

налі́снік, ‑а, м.

Вельмі тонкі блін з пшанічнай мукі. Нявестка Антонавых, Ніна Карпаўна, наліснікі выпякала. Мыслівец.

налітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Уст. Напаяць.

налітаграфава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад налітаграфаваць.

налітаграфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак., чаго.

Літаграфуючы, зрабіць нейкую колькасць чаго‑н. Налітаграфаваць гравюр.